Государственное учреждение культуры

“Солигорская районная центральная библиотека”

СТАРАЯ ВЕРСИЯ САЙТА

Государственное учреждение культуры

“Солигорская районная центральная библиотека”

Літаратурна-музычная кампазіцыя “Янка Купала і Якуб Колас: учора і сёння”

Ноя 16, 2022 | Литературно-краеведческое объединение «Вытокі», Читальный зал

Усё далей і далей час, калі жылі і тварылі Янка Купала і Якуб Колас. Але з кожным годам мы ўсё больш і больш выразна бачым веліч песняроў. І гэта не дзіўна: найвышэйшыя вяршыні можна разглядзець толькі з адлегласці. Таму паступова, крок за крокам, мы высвятляем малавядомыя факты жыцця і творчасці песняроў, адкрываем для сябе Коласа і Купалу. І асабліва цікавасць да жыцця і творчасці класікаў беларускай літаратуры ўзрастае па меры набліжэння юбілейных дат.
У літаратурна-краязнаўчым аб’яднанні “Вытокі” раённай цэнтральнай бібліятэкі абылася сустрэча аматараў роднай мовы і літаратуры, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. У арганізацыі сустрэчы аказалі дапамогу вучні ДУА “Гімназія №2 г. Салігорска”, якія разам са сваімі настаўнікамі падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Янка Купала і Якуб Колас: учора і сёння”. Гасцямі сустрэчы былі таксама і гімназісты ДУА “Гімназія №1 г.Салігорска”, ДУА “Гімназія №3 г.Салігорска” і вучні ДУА ”Сярэдняя школа №8 г.Салігорска”. Школьнікі з задавальненнем прымалі ўдзел у віктарыне, падрыхтаванай бібліятэкарам чытальнай залы Н. Мігун і салігорскай паэткай В. Бабко-Аляшкевіч па зборніку Янкі Купалы “Жалейка” і па паэме Якуба Коласа “Новая зямля”.
Сустрэча атрымалася такой цікавай і пазнавальнай, што ў душы ажыла надзея: ёсць каму шанаваць і берагчы нашу духоўную спадчыну. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Яны і сёння з намі нашы песняры”, на якой прадстаўлены творы народных паэтаў.

Свежие записи

Рубрики

Апрель 2024
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x