Государственное учреждение культуры

“Солигорская районная центральная библиотека”

Belarusian Belarusian English English Russian Russian
СТАРАЯ ВЕРСИЯ САЙТА

Государственное учреждение культуры

“Солигорская районная центральная библиотека”

«З адною думкаю аб шчасці Беларусі…»

ДУК «Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка» ажыццяўляе паэтычны флэшмоб «З адною думкаю аб шчасці Беларусі…», прымеркаваны да 140-годдзя класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы з мэтай папулярызацыі літаратурнай спадчыны пісьменнікаў, развіцця творчых здольнасцей і цікавасці да чытання кніг.
Умовы:
– да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя;
– удзельніку неабходна выбраць верш Якуба Коласа або Янкі Купалы і стварыць відыязапіс мастацкага чытання твора, выкарыстоўваючы беларускі каларыт ў адзенні, інтэр’еры, навакольным асяроддзі.
Відыязапіс дасылайце ў нашыя суполкі ў сацыяльных сетках, а таксама публікуйце на сваіх старонках пад хэштэгам: #КоласКупала #КоласКупала140 #флэшмобКоласКупала.
Матэрыял можна даслаць на электронны адрас sol_obm@mail.ru (аддзел бібліятэчнага маркетынгу). Пазначыць сваё імя і прозвішча, узрост, горад пражывання, месца вучобы/працы.
Тэрміны правядзення флэшмобу з 5 красавіка па 25 мая 2022 года. Вашы працы будуць апублікаваныя на сайце libsoligorsk.by, а таксама ў сацыяльных сетках:
Фэйсбук – “БиблиоСолигорск”;
ВК – “БиблиоСолигорск”;
Одноклассники – “Книгосфера Солигорска”.

Кожны ўдзельнік можа прадставіць неабмежаваную колькасць відэа.
Кожны ўдзельнік флэшмоба атрымае дыплом.

Удзельнікі