Государственное учреждение культуры

“Солигорская районная центральная библиотека”

СТАРАЯ ВЕРСИЯ САЙТА

Государственное учреждение культуры

“Солигорская районная центральная библиотека”

«Лепшы твор прозы»

Сцяпан, У. А. Хвалі : аповесці і апавяданні / Уладзімір Сцяпан. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – 276, [3] с.

Кожнае мастацтва імкнецца выйсці за свае межы. Проза Уладзіміра Сцяпана — яскравы прыклад такога памкнення. Пра што б ён ні пісаў, перад чытачом імгненна ўзнікае выява. Чытаеш словы, а бачыш людзей, краявіды, рэчы, пра якія сказана ўсяго некалькі сказаў. У нечым такая выяўленчая проза нагадвае мастацкае і дакументальнае кіно, дзе камера фіксуе дробныя дэталі і вялікія панарамы. Але ўсе карціны працуюць на сюжэт твора, на яго змест.
Наяўнасць у бібліятэцы:

  1. Сцяпан, У. Хвалі : проза / Уладзімір Сцяпан. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – 276, (Чытальная зала)

«Лепшы твор паэзіі»

Гришковец, В. Ф. Остаюсь навсегда… : избранное / В. Ф. Гришковец. – Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2020. – 303, [1] с.

«Остаюсь навсегда…» — книга избранных произведений Валерия Гришковца. В неё вошли стихи разных лет, эссе, а также статьи автора о книгах, писателях, словом, о том и тех, кто в разное время влиял на его мировоззрение как поэта, литератора и человека.
Наличие в библиотеке:

  1. Гришковец, В. Ф. Остаюсь навсегда… : избранное / Валерий Гришковец. – Минск : Беларуская Энцыклапедыя, 2020. – 303 с. (Абонемент, Городская библиотека №1, Старобинская горпоселковая библиотека, Краснослободская горпоселковая экологическая библиотека, Читальный зал)

«Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства»

Саверчанка, І. В. Магія слова : беларускія пісьменнікі XII–XVII стагоддзяў / Іван Саверчанка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – 316, [1] с.

У кнізе прадстаўлены творчыя партрэты найбольш яркіх майстроў слова Беларусі XII–XVII стст. Усебакова асветлены ўклад старажытных аўтараў у развіццё беларускай літаратуры, пашырэнне тэматычных і жанравых гарызонтаў нацыянальнага прыгожага пісьменства. Раскрываюцца мастацкія стратэгіі, творчы метад і ідэйныя пошукі выдатных пісьменнікаў-інтэлектуалаў часоў Готыкі, Рэнесанса і Барока.

Выданне адрасуецца шырокаму колу чытачоў, выкладчыкам і студэнтам, настаўнікам і школьнікам.

Наяўнасць у бібліятэцы:

  1. Саверчанка, І. В. Магія слова. Беларускія пісьменнікі XII — XVII стагоддзяў : [эсэ] / Іван Саверчанка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – 318 с. (Раённая дзіцячая бібліятэка,  Гарадская бібліятэка №2, Старобінская гарпасялковая бібліятэка, Чытальная зала)

«Лепшы твор для дзяцей і юнацтва»

Хадасевіч-Лісавая, К. С. Ключ ад Вялікай Каштоўнасці : кніга-квэст / Кацярына Хадасевіч-Лісавая ; [мастак Г. Іванова]. – Мінск : Звязда, 2020. – 301, [2] с.

У гэтай кнізе жывуць міфалагічныя персанажы, знаёмыя нам з фальклору. Кажуць, некалі даўно яны існавалі, і нашы продкі часам бачылі іх на свае вочы. Мінулі стагоддзі, шмат што змянілася на зямлі. Сёння ніхто ўжо не сустрэне русалак, ваўкалакаў, кікімар і вадзянікоў… Дзе яны падзеліся?..

Старонкі гэтага выдання не толькі пакажуць міфічных істот, але і адкрыюць іх таямніцы. Адметнасць кнігі-квэста ў тым, што чытач становіцца адным з галоўных герояў і ў пошуках Вялікай Каштоўнасці праходзіць прыгодніцкім шляхам праз самыя незвычайныя і загадкавыя мясціны: Злавесны лес, Ведзьміна балота і Таямнічае возера.

Наяўнасць у бібліятэцы:

  1. Хадасевіч-Лісавая, К. С. Ключ ад Вялікай Каштоўнасці : кніга-квэст / Кацярына Хадасевіч-Лісавая ; [мастак Г. Іванова]. – Мінск : Звязда, 2020. – 301, [3] с. (Раённая дзіцячая бібліятэка, Гоцкая сельская бібліятэка, Доўгаўская экалагічная сельская бібліятэка, Гарадская бібліятэка №2, Пагосцкая сельская бібліятэка, Старобінская гарпасялковая бібліятэка, Хорастаўская сельская бібліятэка, Краснаслабодская гарпасялковая экалагічная бібліятэка, Вялічкавічская сельская бібліятэка)

«Лепшы твор публіцыстыкі»

Пракаповіч, І. Пастаўшчына: Краязнаўчыя артыкулы / Ігар Пракаповіч. – Мінск : Беларусь, 2020 г.

Кніга знаёміць нас з найбольш цікавымі мясцінамі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці (у тым ліку невядомымі і малавядомымі), з гісторыяй вёсак і мястэчак гэтага рэгіёну. Аўтар апісвае помнікі прыроды, гісторыі і культуры, якія ён вывучаў на працягу 30 гадоў. У кнізе вы знойдзеце таксама інфармацыю пра знакамітых людзей Пастаўшчыны: Пятра Козіча, Вячаслава Міхасёнка, Генрыка Жаброўскага, Януся Мальца, Казіміра Сваяка, Тадэвуша Стружэцкага, Іосіфа Зямчонка, Міхася Кеньку, Люцыяна Шчаснага і інш.

Выданне адрасуецца шырокаму колу чытачоў, выкладчыкам і студэнтам, настаўнікам і школьнікам.

«Лепшы дэбют»

Нікіценка, В. Сузор’е птушкі / Вольга Нікіценка. – Мінск: “МИНКОПРИНТ”, 2019

Дэбютны зборнік вершаў, у які ўвайшлі выбраныя творы, напісаныя на працягу 2017-2019 гадоў. У іх адлюстраваны ўнутраны свет паэтэсы, дзе рэчаіснасць незаўважна пераплятаецца з фантазіяй, ствараючы незвычайныя, запамінальныя вобразы. Вершы прасякнуты шчырай лобоўю да роднай беларускай мовы.