Государственное учреждение культуры

“Солигорская районная центральная библиотека”

СТАРАЯ ВЕРСИЯ САЙТА

Государственное учреждение культуры

“Солигорская районная центральная библиотека”

Літаратурная гульня «Слава кніжцы беларускай»

Фев 22, 2023 | Кривичская сельская библиотека

Для нашага народа родная мова – беларуская. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету. Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Крывіцкай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гульня «Слава кніжцы беларускай». На гэтым мерапыемстве разглядзелі кнігу А.Бадака «Дамашнія рэчы. 100 беларускіх назваў». Як перакладаюцца на беларускую мову словы «утюг», «башмаки», «булавка», «салфетка»?

Разам з дзецьмі знайшлі адказы на гэтыя і шматлікія іншыя пытанні, а таксама даведаліся нямала цікавых звестак пра рэчы, якімі мы карыстаемся дома, а таксама рэчы, што сёння сустракаюцца хіба толькі ў музеях, але без якіх не маглі ўявіць свайго жыцця нашы продкі. Дзеці з задавальненнем вялі гутарку на роднай мове і выбіралі кніжкі, за што атрымлівалі маленькія салодкія падарункі.

Свежие записи

Рубрики

Март 2024
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x