САЛІГОРСКІ РАЁН
СТУДЗЕНЬ
1 января | 50 лет назад (1972) была открыта станция техобслуживания легковых автомобилей в г.Солигорске |
2 января | 40 лет назад (1982) был открыт детский сад-ясли № 31 в г.Солигорске |
ЛЮТЫ
19 февраля |
35 лет назад (1987) была открыта детская экскурсионно-туристическая база в г.Солигорске. (сейчас ГУДО «Центр туризма и краеведения детей и молодёжи». |
САКАВІК
7 марта | 15 лет назад (2007) вышел первый объединённый выпуск газеты «Шахцер» Солигорского района (объединился с газетой «Солигорский вестник» |
23 марта | 35 лет назад (1987) был образован Гоцкий сельский Совет Солигорского района. |
КРАСАВІК
20 апреля |
45 лет со дня основания (1977) при Солигорском городском Доме культуры художественного ансамбля «Искорка» 45 лет назад (1977) в г.Солигорске был образовано ОАО «Трест Шахтоспецстрой» |
ЧЭРВЕНЬ
28 июня |
100 лет со дня рождения (1922-2004) Кудрявцева Ивана Федоровича, писателя, критика, литературоведа, уроженца Солигорщины |
ЛІПЕНЬ
6 июля | 45 лет назад (1977) был открыт детский сад-ясли № 4 в г.Солигорске (сейчас ГУО “Ясли-сад № 4 г. Солигорска” Солигорск.) |
11 июля | 55 лет назад (1967) был организован отдел социальной защиты населения Солигорского горисполкома |
25 июля | 55 лет назад (1967) была открыта Сковшинская сельская библиотека Солигорского района. |
ЖНІВЕНЬ
8 августа | 110 лет со дня рождения Чернышевича Аркадия Дмитриевича (1912-1967), белорусского писателя, уроженца Солигорщины |
29 августа | 70 лет назад (1952) открылась Погостская средняя школа Солигорского района |
ВЕРАСЕНЬ
1 сентября |
60 лет назад (1962) открылась средняя школа № 2 г.Солигорска; 40 лет назад (1982) в г.Солигорске открылось ГПТУ-155 горняков (с 1985 г. ПТУ-104 горняков); 45 лет назад (1977) в г.Солигорске была открыта Детская художественная школа. |
КАСТРЫЧНІК
15 октября | 55 лет назад (1967) была открыта Первомайская сельская библиотека Солигорского района |
30 октября | 55 лет со дня организации (1967) ОАО «Солигорскводстрой» |
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
СТУДЗЕНЬ
1 | Новы год |
1919. Утварэнне Беларускай ССР | |
3 | 100 гадоў назад (1922) пачала функцыянаваць Беларуская кантора Дзяржаўнага банка СССР |
6 | 110 гадоў з дня нараджэння Палосіна Яўгена Максімавіча (1912 – 1981), акцёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР |
7 | Ражство Хрыстова (праваслаўнае) |
115 гадоў з дня нараджэння Друкер Соф’і Юр’еўны (1907 – 1984), спявачкі, народнай артысткі Беларусі | |
9 | 125 гадоў з дня нараджэння Шашалевіча Васіля Антонавіча (1897 – 1941), беларускага драматурга, тэатральнага дзеяча |
10 | 130 гадоў з дня нараджэння Фёдарава Васіля Фёдаравіча (1892 – 1971), рэжысёра, народнага артыста Беларусі |
80 гадоў з дня нараджэння (1942) Вараб’ёва Анатоля Міхайлавіча, беларускага дзеяча самадзейнага мастацтва, балетмайстра, заслужанага работніка культуры Беларусі, народнага артыста Беларусі | |
13 | 90 гадоў з дня нараджэння Лебедзева Віктара Цімафеевіча (1932 – 2001), акцёра, народнага артыста Беларусі |
16 | 75 гадоў з дня нараджэння (1947) Захлеўнага Леаніда Канстанцінавіча, беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі |
18 | 145 гадоў з дня нараджэння Гардзіна (Благанравава) Уладзіміра Расціслававіча (1877 – 1965), рускага акцёра і рэжысёра, аднаго з пачынальнікаў беларускага кіно, народнага артыста СССР |
20 | 100 гадоў з дня нараджэння Карпава Аляксандра Якаўлевіча (1922 – 1998), кінарэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
50 гадоў з часу стварэння (1972) Глыбоцкага малочна-кансервавага камбіната (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат”) | |
21 | 130 гадоў з дня нараджэння Шырмы Рыгора Раманавіча (1892 – 1978), фалькларыста, харавога дырыжора, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР |
22 | 105 гадоў з дня нараджэння Ворвулева Мікалая Дзмітрыевіча (1917 – 1967), беларускага і ўкраінскага спевака, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР |
23 | 110 гадоў з дня нараджэння Пакроўскага Барыса Аляксандравіча (1912–2009), беларускага і расійскага опернага рэжысёра, педагога, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР |
24 | 125 гадоў з дня нараджэння Купрэвіча Васіля Феафілавіча (1897 – 1969), батаніка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі |
26 | 75 гадоў з дня нараджэння (1947) Акружной Святланы Арцёмаўны, актрысы, народнай артысткі Беларусі |
30 | 100 гадоў з часу заснавання (1922) у Мінску Інстытута беларускай культуры (Інбелкульт), першай у Беларусі шматгаліновай навукова-даследчай установы (у 1929 г. рэарганізаваны ў Беларускую акадэмію навук, з 1936 г. Акадэмія навук Беларусі, з 1997 г. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі) |
50 гадоў з пачатку выдання (1972) грамадска-палітычнага і навукова-папулярнага часопіса “Родная прырода”
ЛЮТЫ
6 | 75 гадоў з дня нараджэння (1947) Саркісьяна Віктара Уладзіміравіча, артыста балета, балетмайстра, народнага артыста Беларусі |
95 гадоў з дня нараджэння Шэхава Мікалая Кірылавіча (1927 – 1999), артыста балета, народнага артыста Беларусі | |
15 | Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў |
18 | 100 гадоў з дня нараджэння Савіцкага Міхаіла Андрэевіча (1922 – 2010), беларускага мастака-жывапісца, народнага мастака Беларусі, народнага мастака СССР, Героя Беларусі |
20 | 75 гадоў з дня нараджэння (1947) Мазынскага Валерыя Яўгенавіча, беларускага рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
21 | 75 гадоў з дня нараджэння Фінберга Міхаіла Якаўлевіча (1947 – 2021), беларускага дырыжора, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі |
22 | 100 гадоў з дня нараджэння Ціханава Івана Ціханавіча (1922 – 1993), жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
100 гадоў з дня нараджэння Марусалава Міхаіла Міхайлавіча (1922 –1982), дзеяча цыркавога мастацтва, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі | |
90 гадоў з дня нараджэння (1932) Міско Івана Якімавіча, скульптара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага мастака Беларусі | |
23 | Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь |
105 гадоў з дня нараджэння Карнавухава Яўгена Аляксандравіча (1917 – 1984), акцёра, народнага артыста Беларусі | |
75 гадоў з дня нараджэння Кучынскага Валерыя Аляксандравіча (1947 – 2016), беларускага спевака, заслужанага артыста Беларусі |
САКАВІК
1 | 105 гадоў з дня нараджэння Шмакава Фёдара Іванавіча (1917 – 2009), акцёра, рэжысёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР |
2 | 50 гадоў назад (1972) у Брэсце заснаваны археалагічны музей “Бярэсце”, філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея |
4 | 125 гадоў з дня нараджэння Шаранговіча Васіля Фаміча (1897 – 1938), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі |
7 | 150 гадоў з дня нараджэння Залатарова Васіля Андрэевіча (1872 – 1964), беларускага і рускага кампазітара і педагога, народнага артыста Беларусі |
8 | Дзень жанчын |
105 гадоў з дня нараджэння Селіханава Сяргея Іванавіча (1917 – 1976), скульптара, народнага мастака Беларусі | |
11 | 100 гадоў з дня нараджэння Гамолкі Міколы (Мікалая Іванавіча) (1922 – 1992), беларускага пісьменніка |
75 гадоў з дня нараджэння Емяльянава Мікалая Генадзевіча (1947 – 2019), акцёра, заслужанага артыста Беларусі | |
14 | 120 гадоў з дня нараджэння Малчанава Паўла Сцяпанавіча (1902 – 1977), акцёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР |
15 | Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь |
19 | 85 гадоў з дня нараджэння Яфімавай Людмілы Барысаўны (1937 – 2018), харавога дырыжора, народнай артысткі Беларусі |
29 | 75 гадоў з дня нараджэння (1947) Мартынава Аляксандра Сяргеевіча, артыста балета, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
КРАСАВІК
2 | Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі |
85 гадоў з дня нараджэння (1937) Вуячыч Святланы Сямёнаўны, танцоўшчыцы, народнай артысткі Беларусі | |
7 | 95 гадоў з дня нараджэння Міронава Валерыя Паўлавіча (1927 – 2008), артыста балета, народнага артыста Беларусі |
8 | 85 гадоў з дня нараджэння Бастрыкава Юрыя Георгіевіча (1937 – 2011), спевака, народнага артыста Беларусі |
9 | 75 гадоў з дня нараджэння Мацкевіча Івана Іванавіча (1947 – 2017), акцёра, заслужанага артыста Беларусі |
10 | 115 гадоў з дня нараджэння Матусевіча Іосіфа Антонавіча (1907 – 1985), акцёра, народнага артыста Беларусі |
17 | Вялікдзень (па календары каталіцкай канфесіі) |
105 гадоў з дня нараджэння Бражніка Леаніда Фёдаравіча (1917 – 1992), спевака, народнага артыста Беларусі | |
75 гадоў з дня нараджэння (1947) Дзягілевай Галіны Аляксееўны, беларускай актрысы, рэжысёра, кіраўніка-дырэктара Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра “Зьніч” | |
24 | Вялікдзень (па календары праваслаўнай канфесіі) |
29 | 100 гадоў з часу адкрыцця (1922) у Гомелі першай у Беларусі санітарна-эпідэміялагічнай станцыі |
30 | 100 гадоў з дня нараджэння Грачынскага Вітольда Феліксавіча (1922 –1993), акцёра, заслужанага артыста Беларусі |
МАЙ
1 | Свята працы |
3 | Радаўніца |
8 | Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь |
95 гадоў з дня нараджэння Сідарава Юрыя Уладзіміравіча (1927 – 2004), акцёра, народнага артыста Беларусі | |
75 гадоў з дня нараджэння (1947) Экнадыёсава Уладзіміра Сяргеевіча, артыста оперы, народнага артыста Беларусі | |
9 | Дзень Перамогі |
85 гадоў з дня нараджэння Бараноўскага Анатоля Васілевіча (1937 – 2017), жывапісца, народнага мастака Беларусі | |
11 | 125 гадоў з дня нараджэння Тычыны Анатоля Мікалаевіча (1897 – 1986), беларускага графіка, аднаго з заснавальнікаў беларускай кніжнай графікі |
75 гадоў з дня нараджэння (1947) Баравіковай Раісы Андрэеўны, беларускай паэтэсы | |
115 гадоў з дня нараджэння Жыновіча (сапр. Жыдовіч) Іосіфа Іосіфавіча (1907 – 1974), цымбаліста, дырыжора, кампазітара і педагога, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР | |
15 | 140 гадоў з дня нараджэння Галубка (сапр. Голуб) Уладзіслава Іосіфавіча (1882 – 1937), драматурга, рэжысёра, першага народнага артыста Беларусі |
28 | 95 гадоў з часу стварэння (1927) Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва БССР (з мая 1993 г. Беларускі дзяржаўны архіў, з чэрвеня 1995 г. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь) |
29 | 115 гадоў з дня нараджэння Талкачова Сямёна Львовіча (1907 – 1970), піяніста, народнага артыста Беларусі |
ЧЭРВЕНЬ
8 | 100 гадоў з дня нараджэння Белага Уладзіміра Аляксеевіча (1922 – 1994), вучонага ў галіне механікі металапалімерных сістэм, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі |
11 | 80 гадоў з дня нараджэння (1942) Пятрова Яраслава Фёдаравіча, спевака, народнага артыста БССР |
16 | 125 гадоў з дня нараджэння Шлюбскага Аляксандра Ануфрыевіча (1897 – 1941), этнографа, фалькларыста, бібліёграфа. Удзельнічаў у арганізацыі архіваў у Веліжы, Віцебску, Оршы, Полацку ў 1918 – 1923 гг. |
85 гадоў з дня нараджэння Мілаванава Аўгусціна Лазаравіча (1937 – 2019), акцёра, народнага артыста Беларусі | |
26 | 100 гадоў з часу заснавання (1922) у Беларусі пракуратуры (заснавана пастановай ЦВК БССР) |
ЛІПЕНЬ
2 | 100 гадоў з дня нараджэння Вагнера Генрыха Матусавіча (1922 – 2000), кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі |
3 | Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) |
7 | 140 гадоў з дня нараджэння Купалы Янкі (сапр. Луцэвіч Іван Дамінікавіч) (1882 – 1942), класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі |
10 | 50 гадоў назад (1972) адкрыты Купалаўскі мемарыяльны запаведнік на радзіме Янкі Купалы ў в. Вязынка Маладзечанскага раёна |
11 | 90 гадоў з дня нараджэння Анікейчыка Анатоля Аляксандравіча (1932 – 1989), скульптара, народнага мастака Беларусі |
20 | 100 гадоў з дня нараджэння Волкава Георгія Андрэевіча (1922 – 2000), акцёра, рэжысёра, народнага артыста Беларусі |
25 | 85 гадоў з дня нараджэння Смольскага Дзмітрыя Браніслававіча (1937 – 2017), кампазітара, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі |
30 | 100 гадоў з дня нараджэння Ралько Уладзіміра Антонавіча (1922 – 2006), гаспадарчага і дзяржаўнага дзеяча, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы (у 1950 – 1992 гг. старшыня калгаса “Аснежыцкі” Пінскага раёна) |
ЖНІВЕНЬ
5 | 85 гадоў з дня нараджэння Яфімава Юрыя Міхайлавіча (1937 – 1991), дырыжора, народнага артыста Беларусі |
4 | 105 гадоў з дня нараджэння Брыля Янкі (Івана Антонавіча) (1917 – 2006), народнага пісьменніка Беларусі |
75 гадоў з дня нараджэння Селешчука Мікалая Міхайлавіча (1947 – 1996), беларускага мастака | |
5 | 100 гадоў з дня нараджэння Шах-Парон Алімпіяды Іванаўны (1922 – 2009), актрысы, заслужанай артысткі Беларусі |
75 гадоў з дня нараджэння Скалабана Віталя Уладзіміравіча (1947–2011), беларускага гісторыка, літаратуразнаўца, архівіста | |
9 | 75 гадоў з дня нараджэння (1947) Паўлавай Ніны Міхайлаўны, артысткі балета, народнай артысткі Беларусі |
17 | 115 гадоў з дня нараджэння Стомы Здзіслава Францавіча (1907 – 1992), акцёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР |
22 | 105 гадоў з дня нараджэння Шчарбакова Георгія Барысавіча (1917 – 1989), рэжысёра, акцёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі |
23 | 105 гадоў з дня нараджэння Панчанкі Пімена Емяльянавіча (1917 – 1995), народнага паэта Беларусі |
27 | 100 гадоў з дня нараджэння Махнача Алеся (Аляксандра Іванавіча) (1922 – 2001), драматурга, заслужанага работніка культуры Беларусі |
ВЕРАСЕНЬ
3 | 75 гадоў з дня нараджэння (1947) Войціка Віктара Антонавіча, кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
6 | 115 гадоў з дня нараджэння Рахленкі Леаніда Рыгоравіча (Гдальевіча) (1907 – 1986), акцёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР |
8 | 115 гадоў з дня нараджэння Балоціна Ісідара Міхайлавіча (сапр. Балотны Ізраіль Рувімавіч) (1907 – 1961), спевака, народнага артыста Беларусі |
100 гадоў з дня нараджэння Малішэўскага Альгерда Адамавіча (1922 – 1989), жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі | |
12 | 100 гадоў назад (1922) Прэзідыум ЦВК БССР прыняў пастанову аб зацвярджэнні Палажэння аб Цэнтральным архіве БССР – адзінай архіўнай установе, якая засяродзіла функцыі рэспубліканскага архіва і адміністрацыйнага органа, які ажыццяўляў кіраўніцтва ўсёй архіўнай службай (цяпер Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь) |
15 | 85 гадоў з дня нараджэння Масумян Бэлы Амікаўны, актрысы (1937 – 2020), народнай артысткі Беларусі |
16 | 85 гадоў з дня нараджэння Луцэнкі Барыса Іванавіча (1937 – 2020), рэжысёра, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі |
17 | 110 гадоў з дня нараджэння Танка Максіма (сапр. Скурко Яўген Іванавіч) (1912 – 1995), грамадскага дзеяча, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, народнага паэта Беларусі |
100 гадоў з дня нараджэння Калесніка Уладзіміра Андрэевіча (1922 – 1994), беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, крытыка, заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі | |
19 | 225 гадоў з дня нараджэння Сухадольскага Януара Іванавіча (1797 – 1875), беларускага мастака-баталіста |
22 | 50 гадоў з часу заснавання (1972) у Стаўбцоўскім раёне Коласаўскага заказніка, у склад якога ўваходзяць філіялы літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Смольня, Альбуць, Ласток, Бервянец |
27 | 125 гадоў з дня нараджэння Яўнзем Ірмы Пятроўны (1897 – 1975), беларускай і расійскай спявачкі, збіральніцы народных песень, заслужанай артысткі Беларусі |
70 гадоў з часу стварэння (1952) Слуцкага краязнаўчага музея |
75 гадоў з часу адкрыцця (1947) Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра (створаны на базе Бабруйскага абласнога драматычнага тэатра)
КАСТРЫЧНІК
1 | 85 гадоў з дня нараджэння Мдзівані Андрэя Юр’евіча (1937 – 2021), кампазітара, педагога, народнага артыста Беларусі |
6 | Дзень архівіста |
8 | 75 гадоў з дня нараджэння (1947) Анісімава Аляксандра Міхайлавіча, галоўнага дырыжора Беларускай філармоніі, народнага артыста Беларусі |
15 | 125 гадоў з дня нараджэння Пігулеўскага Мікалая Мікалаевіча (1897 – 1967), спевака, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
29 | 115 гадоў з дня нараджэння Аляксеевай Ларысы Філалогаўны (1907 – 1998), спявачкі, народнай артысткі Беларусі |
30 | 75 гадоў з дня нараджэння (1947) Елізар’ева Валянціна Мікалаевіча, балетмайстра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР |
ЛІСТАПАД
2 | Дзень памяці |
3 | 140 гадоў з дня нараджэння Коласа Якуба (сапр. Міцкевіч Канстанцін Міхайлавіч) (1882 – 1956), класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі |
7 | 100 гадоў з дня нараджэння Саўчанкі Мікалая Яўсеевіча (1922 – 2001), вучонага-медыка, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі |
13 | 125 гадоў з дня нараджэння Аркадзьева (сапр. Цівунчык) Аркадзя Станіслававіча (1897 – 1969), акцёра, рэжысёра, заслужанага артыста Беларусі |
125 гадоў з дня нараджэння Данілава Паўла Аўрамавіча (1897 – 1975), беларускага рэжысёра, драматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі | |
15 | 75 гадоў з дня нараджэння (1947) Ярмоленкі Анатоля Іванавіча, беларускага эстраднага спевака, народнага артыста Беларусі |
22 | 85 гадоў з дня нараджэння (1937) Златавай Людмілы Іванаўны, спявачкі, народнай артысткі Беларусі |
СНЕЖАНЬ
5 | 75 гадоў з дня нараджэння Разанава Алеся (Аляксандра Сцяпанавіча) (1947 – 2021), беларускага паэта |
8 | 150 гадоў з дня нараджэння Канановіча Канстанціна Юльянавіча (1872 – 1954), беларускага ўрача і вучонага ў галіне санітарыі і эпідэміялогіі, арганізатара першай у СССР санітарна-эпідэміялагічнай станцыі ў Гомелі |
9 | 100 гадоў з часу адкрыцця (1922) Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея |
22 | 100 гадоў з дня нараджэння Васілевіч Алены Сямёнаўны (1922 – 2021), беларускай пісьменніцы, заслужанага работніка культуры Беларусі |
23 | 100 гадоў з дня нараджэння Ладыгінай Вольгі Барысаўны (1922 – 2008), заслужанага архітэктара Беларусі |
85 гадоў з дня нараджэння Пятрова Міхаіла Уладзіміравіча (1937 – 2005), акцёра, народнага артыста Беларусі | |
9 | Ражство Хрыстова (каталіцкае) |
105 гадоў з дня нараджэння Заранок Таццяны Піліпаўны (1917 – 2007), актрысы, народнай артысткі Беларусі | |
85 гадоў з дня нараджэння (1937) Герлавана Барыса Федасеевіча, тэатральнага мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага мастака Беларусі | |
27 | 110 гадоў з дня нараджэння Караля Уладзіміра Адамавіча (1912 – 1980), архітэктара, дзяржаўнага дзеяча, заслужанага будаўніка Беларусі, народнага архітэктара СССР |
28 | 100 гадоў з дня нараджэння Антонава Ігната Пятровіча (1922 – 2015), неўрапатолага, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі, народнага ўрача Беларусі |
29 | 50 гадоў назад (1972) Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка была ўзнагароджана ордэнам Дружбы народаў |
30 | 100 гадоў назад (1922) І Усесаюзны з’езд Саветаў прыняў Дэкларацыю і Дагавор аб стварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных рэспублік |