Государственное учреждение культуры

“Солигорская районная центральная библиотека”

СТАРАЯ ВЕРСИЯ САЙТА

Государственное учреждение культуры

“Солигорская районная центральная библиотека”

ДУК «Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка» аб’яўляе фотаконкурс «Неверагодныя прыгоды з Фёдарам Гурыновічам».

Фотаконкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі літаратурнай творчасці пісьменніка-земляка Ф.Ф. Гурыновіча, выхаванне любові да прыроды свайго краю.

Умовы ўдзелу:
– да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя;
– удзельніку неабходна выбраць літаратурны твор Ф.Ф. Гурыновіча з кніг «Галінка дабрыні», «Лес на далоні», «Птушыная азбука» і стварыць фатаграфіі, якія адпавядаюць абранай тэматыцы.
Фатаграфіі дасылайце ў нашыя суполкі ў сацыяльных сетках, а таксама публікуйце на сваіх старонках пад хэштэгам:
#Фёдар_Гурыновіч
#Мая_Салігоршчына
#Фотаконкурс_Гурыновіч

Матэрыял можна даслаць на электронны адрас sol_obm@mail.ru (аддзел бібліятэчнага маркетынгу). Пазначыць сваё імя і прозвішча, узрост, горад пражывання, месца вучобы/працы, кантактны нумар тэлефона.

Тэрміны правядзення фотаконкурсу з 10 красавіка па 25 мая 2023 года.

Вашы працы будуць апублікаваныя на сайце https://rcb.solcult.by, а таксама ў сацыяльных сетках.

Падрабязней у ПАЛАЖЭННІ аб фотаконкурсе

Удзельнікі

Фотаілюстрацыі аб жывёлах

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Шчупак» з кнiгi «Галiнка дабрынi»

Сойка Мікіта Васільевіч

Там, дзе ў затоку глядзяцца кусты,
Пойдзе блясна мая к самаму дну.
Ну, пачакай, пападзешся i ты,
Сквапны шчупак, да мне на блясну!

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Кот» з кнігі «Галінка дабрыні»

Пятровіч Таццяна Раманаўна

Ён не просіць нават мяса,
Толькі дзверы ўсё шкрабе.
Словам, стаў наш Барсік барсам,
Непадобным на сябе.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Акунь» з кнігі «Галінка дабрыні»

Саенка Андрэй Уладзіміравіч

Лупавокі прыгажун акунь,
Па тваёй цяльняшцы паласатай
Можно меркаваць, што ты адтуль,
Дзе гуляюць цёплыя пасаты.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Сабака» з кнігі «Галінка дабрыні»

Саенка Андрэй Уладзіміравіч

Ёсць слаўны сябар у мяне,
Мы з ім заўсёды ладзім,
Ніколі ён не абмане,
Ніколі ен не здрадзіць.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Сом» з кнігі «Галінка дабрыні»

Саенка Андрэй Уладзіміравіч

Пад мастом жвіруе ён,
Чэрап моцны – нібы панцар.
Вочкі сінія, як лён,
Вусы тоўстыя – па пальцу.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Кот» з кнігі «Галінка дабрыні»

Чахольская Улляна Генадзьеўна

З намi кот жыве прыгожы -
Шаўкавiсты белы кот;
Для яго лiчыць прахожых -
Асалода з асалод.
Ён з дзявятага паверха
Любіць выглянуць на двор,
Нібы там iдзе паверка
Цi якi кашачы збор.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Воўк» з кнігі «Галінка дабрыні»

Вольф Багдан

Учора ўчынілі пад ранак ваўкі
На ферме калгаснай расправу.
Рыхтуюцца звечара сёння стралкі
Правесці на шэрых аблаву.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Матыль» з кнігі «Галінка дабрыні»

Валошчык Кіра

Ах, які прыгожы ў садзе
Матылёчак залаты!
То на кветку лёгка сядзе,
То віецца паўз платы…

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Сабака» з кнігі «Галінка дабрыні»

Валошчык Кіра

Ёсць слаўны сябар у мяне,
Мы з ім заўседы ладзім,
Ніколі ён не абмане,
Ніколі ён не здрадзіць.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Кот» з кнігі «Галінка дабрыні»

Лагола Яраслаў

Не глядзіць зусім на "Віскас",
На каўбаску, на малькоў,
І, нячэпанае й блізка,
Закісае малако.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Хрушч» з кнігі «Галінка дабрыні»

Панарына Сафія Аляксееўна

Гудзе, і звініць, і шасціць наваколле,
Цярэбіцца, шурхае, глуха трашчыць;
То цяжка ўздыхае, то роспачна стогне –
Крамсаюць вячернюю цішу хрушчы.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Лебедзь» з кнігі «Галінка дабрыні»

Галоўчыц Паліна

Раздолле весняе палёў,
Сінеча рэчкі безбярэжнай.
І зачароўвае палёт
Вялізных птушак беласнежных.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Хамяк» з кнігі «Галінка дабрыні»

Ермаковіч Дар'я

Белашчокі, з пыскай шэрай,
Сам, як мыш, малы такі.
А за шчокамі – мяшкі.
Бы ў штанах маіх кішэні.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Певень» з кнігі «Галінка дабрыні»

Грудніцкі Мікалай

Няма такіх на свеце забіяк,
Як наш, на фазана падобны, певень.
Набіўшы ля карыта свій валляк,
Ён ваяўніча падымае грэбень.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Кот» з кнігі «Галінка дабрыні»

Андык Кіра

Ён не просіць нават мяса,
Толькі дзверы ўсё шкрабе.
Словам, стаў наш Барсік барсам,
Непадобным на сябе.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Конь» з кнігі «Галінка дабрыні»

Андык Кіра

Дождж танцуе на гародзе.
Да шарсцінкі конь прамок,
І цячэ ў яго па мордзе 
З грыўкі тоненькі струмок.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Бусел» з кнігі «Галінка дабрыні»

Андык Кіра

Цяпер хавайцеся ў куп'і,
Жабоцькі, пад траву!..

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Запаведнік» з кнігі «Галінка дабрыні»

Бурмака Міраслаў

Тут ні ружжа, ні пілы -
У запаведніку. Ціша.
Толькі гайдае ствалы
Зубр бакавіцай.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Аист» 

Бернацкая Виктория

Зарос в деревне старый пруд осокой и травой.
Тут летом аисты живут на липе вековой.

Фотаілюстрацыі аб раслінах

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Падснежнiкi» з кнігі «Лес на далонi»

Дудзіч Паліна Эдуардаўна

Прамень ад поўні дзіўна падаў
Туды, дзе на сырой зямлі
Мільён маленечкіх лампадак
Чароўны нехта запаліў.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Чабор» з кнігі «Галінка дабрыні»

Чорная Марыя

Лес у халаце белым-белым,
Як доктар, што цябе лячыў:
Чаромха ў поўдзень закiпела -
Квiтучых гронак не злiчыць.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Дзьмухавец» з кнігі «Галінка дабрыні»

Чорная Марыя

Вясняная сінічка звонка ценькае,
Яна прынесла вестку пад акно,
Што сонейкi цвітуць ужо маленькія:
Дзесяткi, сотнi iх - адно ў адно.
Пяшчотныя, прывабныя такiя,
Разбеглiся яны ва ўсе канцы.
Куды ты толькi позiрк свой нi кiнеш,
Смяюцца i мiргаюць дзьмухаўцы.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Каліна» з кнігі «Галінка дабрыні»

Чорная Марыя

Як не цяклi яшчэ ў вас слёзы
Ад кiслых ягад сакаўных,
Я прынясу, сябры, з марозу
Сузор'i-гронкi, - вось яны!

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Папараць» з кнігі «Галінка дабрыні»

Чорная Марыя

Недзе ў мядзведжым куце,
У парудзелым трысцi.
Папараць-кветка цвіце,
Толькi яе не знайсцi.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Памідоры» 

Бярнацкая Вікторыя Уладзіміраўна

Такі дзянёк падораны!-
Пагодлівы, харошы, 
Каб чырвань памідорную
Ашчадна скласці ў кошык.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Сасновы бор» 

Прызба Арына Раманаўна

Ён сустрэў мяне пахам смалы - 
Бор, у медныя латы адзеты.
І ўздымаліся к небу ствалы
Вертыкальна, нібыта ракеты.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Радзіме» 

Сушко Аліса Віктараўна

Па нітцы суравой,
з якой праменне ткуць,цябе,
Радзіма, ў сэрца я збіраў.

Урывак з твора Ф. Гурыновiча "Бяроза" з кнiгi "Лес на далонi"

Шэмет Ксенія Дзмітрыеўна

На зыходзе тлумная зiма,
Ей цяпер ужо не да марозу.
Дрэва прыгажэйшага няма,
Чым бяроза, белая бяроза.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Ёлка» з кнігі «Галінка дабрыні»

Пятровіч Таццяна Раманаўна

А вясной? Вы бачылі калі,
Як цвітуць яловыя галінкі,
Як па іх гуляюць сонца блікі,
Смольны пах зыходзіць ад зямлі?

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Вярба» з кнігі «Галінка дабрыні»

Бурмака Міраслаў

Як маладзенькая пастушка,
Што пагубляла коз сваіх,
Вярбінка, быццам у вяснушках,
 У жоўтых коціках стаіць.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Пралеска» з кнігі «Лес на далоні»

Данілевіч Аляксандр Анатольевіч

І што б там хто ні гаварыў –
Цудоўны весні край палескі.
Паляны, ўзгоркі ўсе ў пралесках,
І нават сцежкі ўсе ў бары.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Ландыш» з кнігі «Лес на далоні»

Данілевіч Аляксандр Анатольевіч

На шырокім лісцейку
Роўненькім радочкам
Сум пахучых, чысценькіх
Беленькіх збаночкаў.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Чаромха» з кнігі «Лес на далоні»

Данілевіч Аляксандр Анатольевіч

Як быццам, вымыўшы бялізну,
Матуля пенаю густой
Лінула з ночавак вялізных
Углыб чаромхавых кустоў.  

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Лес дзяцінства» з кнігі «Лес на далоні»

Данілевіч Аляксандр Анатольевіч

І такая радасць ёсць на свеце –
Пастаяць, паслухаць пошум вецця
У вячэрняй звонкай цішыні,
Галаву даверліва схіліўшы,
Зразумець, што ўрэшце ты не лішні,
Ты – галінка гэтай дабрыні.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Фіялка» з кнігі «Галінка дабрыні»

Коўцік Кацярына Дзянісаўна

Плыве ўгары паўночны птах,
І поўня свеціць ярка.
І ўвесь зраселы гай прапах
Квітучаю фіялкай.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Чабор» з кнігі «Галінка дабрыні»

Коўцік Кацярына Дзянісаўна

Над лясною палянаю
Пах плыве да аблокаў-
Пахнуць зорачкі цьмяныя
Чабарку баравога.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Дзьмухавец» з кнігі «Галінка дабрыні»

Бародзька Міхаіл Сяргеевіч

Пяшчотныя, прывабныя такія,
Разбегліся яны ва ўсе канцы.
Куды ты толькі позірк свой ні кінеш,
Смяюцца і міргаюць дзьмухаўцы.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Лілея» з кнігі «Галінка дабрыні»

Сямашка Паліна Генадзьеўна

Як толькі сонца з аблачынкі гляне,
Дык плёсы ўсе ад кветак забялеюць.
А назва ў іх, бы лёгкае дыханне:
Пяшчотная, ласкавая – лілеі.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Елка» з кнігі «Галінка дабрыні»

Сямашка Паліна Генадзьеўна

З ёй нямала звязана прыгод,
Госць яна жаданы ў кожным доме,
З ёй страчаюць людзі Новы год.
Гэта елка, - скажаце, - вядома.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Рабіна» з кнігі «Галінка дабрыні»

Хаміцэвіч Ягор Аляксандравіч

А ўвосень, як вядзецца,
Зардзеліся плады.
Аблюбавалі дрэўца
Рабіннікі-дразды.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Незабудкі» з кнігі «Галінка дабрыні»

Хаміцэвіч Матвей Аляксандравіч

На іх спачываюць стракозы,
Над імі трымцяць матылі.
Як дружна ля возера ў лозах,
Як слаўна яны зацвілі!

 
 
Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Незабудкі» з кнігі «Галінка дабрыні»

Панарына Сафія Аляксееўна

Як ціха, пяшчотна і спеўна
Яны засланілі траву!
Таму незабудкамі, пэўна,
Іх сціплыя кветкі завуць.

 
 
Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Дажджавік» з кнігі «Лес на далоні»

Стахееў Арцемій

Запярэчыць мо грыбнік які –
Я яго паслухаю не вельмі:
Добрыя грыбы дажджавікі…

 
 
Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Ляшчына» з кнігі «Галінка дабрыні»

Якімаў Аляксей

Назбірала жалудоў
Хлапчанё замест арэхаў.
На ляшчыне маладой
Голуб давіцца ад смеху.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Кактусы» з кнігі «Галінка дабрыні»

Ермаковіч Дар'я

Во мароз! – мо трыццаць градусаў,
Аж пастрэльваюць камлі!
Але ў нас сягоння кактусы –
Ды якія! – зацвілі.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Кактусы» з кнігі «Галінка дабрыні»

Скалабан Сафія

А вазон з какатусятамі
Усміхаецца ў акно.

Урывак з твора Ф. Гурыновiча "Бяроза" з кнiгi "Лес на далонi"

Брылеўская Карына і Шчарбачэня Ілона

На зыходзе тлумная зiма,
Ей цяпер ужо не да марозу.
Дрэва прыгажэйшага няма,
Чым бяроза, белая бяроза.

Урывак з твора Ф. Гурыновiча "Агарод" з кнiгi "Галінка дабрыні"

Коўцік Кацярына Дзянісаўна

Сёння з мамай я палю
На гародзе градкі,
Ну а звечара палью
Я іх па парадку.

Урывак з твора Ф. Гурыновiча "Юннаты" з кнiгi "Галінка дабрыні"

Коўцік Кацярына Дзянісаўна

Натуралісты юныя – юннаты,
Любой  істоты верныя сябры,
Цікаўныя, нібыта бусляняты,
Што ў нас жывуць на ліпе, у двары.

Фотаілюстрацыі аб з’явах прыроды

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Вясёлка» з кнігі «Галінка дабрыні»

Траян Сафія

Толькi што галекаў па прасёлках
Дождж, ён шапацеў сухiм трысцём.
I падперла неба, як шацёр,
Сонца сямiколернай вясёлкай.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Рака» з кнігі «Галінка дабрыні»

Гірко Васіліса

А ёсць яшчэ рэчкi зусiм невялiкiя,
Iх тысячы тысяч на нашай зямлi.
Вялiкiя рэкi, як дрэвы галiнкамi,
Рачулкамi гэтымi ўсе абраслi.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Снег» з кнігі «Галінка дабрыні»

Грудніцкі Мікалай Генадзьевіч

Першы, нясмелы, цнатлівы,
Ціха цярушыцца снег,
Быццам чысцюткае мліва
Сыплецца з жорнаў у мех.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Вясёлка» з кнігі «Галінка дабрыні»

Вінаградава Мілана Уладзіміраўна

Толькі што галёкаў па прасёлках
Дождж, ён шапацеў сухім трысцём.
I падперла неба, як шацёр,
Сонца сямiколернай вясёлкай.
Тая стужка трыумфальнай аркай
Ціха засвяцілася здаля.
Стала ўся святочнаю зямля,
Луг увесь стаў невыказна яркім.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Снег» з кнігі «Галінка дабрыні»

Чорная Марыя

Сыплецца i засцілае
Коўдрай пуховаю дол.
Дзівяцца ў вокны сяляне:
Ох i святочна ж вакол!

Книга «Спасибо солнышку»

Вольф Игнат

Спешат скворцы в своё жильё
Сережки взбухли на осинах.
Спасибо, солнышко моё,
За все спасибо!

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Раса» з кнігі «Галінка дабрыні»

Галоўчыц Паліна

І кожнай кропелькай яна
Адлюстравала наваколле.
Ды цемра ўстала, што сцяна,
Раса й не блісне нават болей.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Іней» з кнігі «Галінка дабрыні»

Сямашка Паліна 

І застылі ў інеі марозным
Клён, і граб, і ясень, і сасна…

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Вясна» з кнігі «Галінка дабрыні»

Хаміцэвіч Матвей Аляксандравіч

Зеляніна пайшла
Белізне на змену.
На ляток свой пчала
Вылезла нясмела.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Снег» з кнігі «Галінка дабрыні»

Хаміцэвіч Ягор Аляксандравіч

Першы, нясмелы, цнатлівы,
Ціха цярушыцца снег,
Быццам чысцюткае мліва
Сыплецца з жорнаў у мех.

Урывак з твора Ф.Ф. Гурыновіча «Воблака» з кнігі «Галінка дабрыні»

Сушко Аліса

Воблакі разгульваюць над вёскай.
Тое - як ірваная палоска.