Государственное учреждение культуры

“Солигорская районная центральная библиотека”

СТАРАЯ ВЕРСИЯ САЙТА

Государственное учреждение культуры

“Солигорская районная центральная библиотека”

Этнаграфічнае свята “Беларусь – мая зямліца, мой выток, мая крыніца”

Июн 14, 2022 | Краснослободская горпоселковая экологическая библиотека

Бібліятэкары Краснаслабодскай экалагічнай гарпасялковай бібліятэкі разам з выхаванцамі аздараўленчага лагера “Нашчадкі” адправіліся ў цікавае падарожжа па краіне нашых продкаў. Яны завіталі ў сялянскую хату, дзе з хлебам-соллю іх сустрэлі Гаспадар з Гаспадыняй, якія расказалі шмат цікавага пра тое, як жылі нашы дзяды, прадзеды,чым займаліся, як вялі сваю гаспадарку.  

Дзеці разам з Гаспадыняй паспрабавалі паставіць у печ чугунок з бульбаю, прасавалі рушнік з дапамогай качалкі і валка. Гаспадар расказаў, як з гліны раней рабілі посуд, і прапанаваў дзецям гульню “Гарлачык”. А яшчэ адгадвалі беларускія загадкі і паглядзелі, якія прыгожыя рэчы захоўваюцца ў куфары нашай Гаспадыні.

Даведаліся, як і калі беларусы выкарыстоўвалі ручнікі, і самі паспрабавалі злажыць пазл “Ручнік”. Цяжкая гэта аказалася справа! А яшчэ ўсе пераканаліся ў тым, што няма нічога смачней, чым беларускі чорны хлеб ды пасыпаны соллю! Ні кавалачка не засталося!

Свежие записи

Рубрики

Апрель 2024
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x