Государственное учреждение культуры

“Солигорская районная центральная библиотека”

СТАРАЯ ВЕРСИЯ САЙТА

Государственное учреждение культуры

“Солигорская районная центральная библиотека”

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Фев 21, 2022 | Читальный зал

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Менавіта яна, родная мова, робіць нас адметнымі ў свеце, бо яна адна з асноўных прыкмет нацыі. Толькі дзякуючы матчынаму слову адбываецца станаўленне нацыянальнай самасвядомасці чалавека, фарміраванне яго як асобы.
У рамках літаратурна-краязнаўчага аб’яднання “Вытокі” раённай цэнтральнай бібліятэкі адбылася сустрэча аматараў роднай мовы і літаратуры. У арганізацыі сустрэчы аказалі дапамогу вучні ДУА “Гімназія №2 г.Салігорска” і ДУА “Гімназія №3 г. Салігорска”.

Вучні ДУА “Гімназія №2 г.Салігорска” разам са сваімі настаўнікамі падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Сэрцам роднага слова краніся”. Вядучымі мерапрыемства былі вучні гімназій: Жаўнерык Лія, Крыўцоў Ілля, Грошаў Ягор.
Да іх далучылася і паэтка В. Бабко-Аляшкевіч, яна прачытала вершы, прысвечаныя роднай мове.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем прынялі ўдзел у віктарыне “Ведай мову сваю, беларус”, якую падрыхтавала бібліятэкар Ніна Мігун. Дзеці дружна адказвалі на пытанні віктарыны, паказалі свае веды па гісторыі і арфаграфіі беларускай мовы. За лепшыя адказы вучні атрымалі ўзнагароды.

Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Родная мова – мой выток, мая аснова”.
Спадзяёмся, што гэта сустрэча запомніцца надоўга і выкліча жаданне вывучаць і шанаваць родную мову.

Свежие записи

Рубрики

Март 2024
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x