Бібліакафэ “Рассмакуйце мову, дзеці”
21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, у Хорастаўскай сельскай экалагічнай бібліятэцы працавала бібліакафэ з гучнай назвай “Рассмакуйце мову, дзеці”. У яго завіталі вучні малодшых класаў ДУА “Хорастаўская сярэдняя школа Салігорскага раёна”. У меню было прапанавана: салата “З прыказак і прымавак”, рулецікі “Паэтычныя”, жульен “Аўтарскі”, кактэль “Загадка” і пірожнае “Разумнікі”. Дзеці з задавальненнем “спрабавалі” стравы – адгадвалі загадкі, перакладалі словы, тлумачылі сэнс прыказак і прымавак і спрабавалі складаць вершы.