Вторник, 26 Февраль 2019 10:24

"Таямніцы роднай мовы"

Оцените материал
(1 Голосовать)

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Для нашага народа родная мова - беларуская. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі, як часы росквіту, так і часы заняпаду Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.
21 лютага ў раённай дзіцячай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з салігорскай паэткай В.В. Бабко-Аляшкевіч пад назвай "Таямніцы роднай мовы". Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні 4"В" класа ДУА “Сярэдняя школа №4 г. Салігорска”. Валянціна Віктараўна прэзентавала сваю новую кнігу для дзяцей "Камарыная полечка". Вучні вельмі ўважліва паслухалі гутарку пісьменніцы аб асаблівасцях беларускай мовы, аб неабходнасці шанаваць і захоўваць яе. У час сустрэчы кожнаму з дзяцей была прадстаўлена магчымасць прачытаць верш з новай кнігі паэткі. Некалькі вучняў падрыхтавалі і прачыталі вершы пра родную мову. Здагадлівасць і кемлівасць вучні праявілі, адгадваючы загадкі, складаючы прыказкі і прымаўкі, чытаючы смешныя скарагаворкі.
Для удзельнікаў мерапрыемства была аформлена кніжная выстава з лепшымі выданнямі класікаў беларускай літаратуры і сучасных аўтараў “Каб бацькоўская мова непаўторнаю кветкай цвіла”.

Прочитано 713 раз

Галерея изображений