Среда, 20 Февраль 2019 17:16

Сустрэча “Мелодыя роднай мовы”

Оцените материал
(3 голосов)

19 лютага ў ДУА “Гімназія №3 г. Салігорска” адбылася сустрэча “Мелодыя роднай мовы”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Мерапрыемства ладзілася сумесна з літаратурна-краязнаўчым аб’яднаннем “Вытокі” раённай цэнтральнай бібліятэкі. Бібліятэкар Ніна Мігун, вядучая мерапрыемства, расказала вучням пра вытокі і сучаснае становішча беларуская мовы. Шаноўным госцем сустрэчы стаў вядомы пісьменнік-зямляк Хведар Гурыновіч, які прачытаў свае вершы. Потым гімназісты сумесна з хорам ветэранаў педагагічнай працы “Натхненне” паказалі цудоўную фальклорную замалёўку, прысвечаную роднай мове.

Прочитано 416 раз Последнее изменение Пятница, 22 Февраль 2019 09:20

Медиа

Галерея изображений