Пятница, 01 Февраль 2019 12:44

Літаратурна-музычная вечарына “Старонкі нашай спадчыны”

Оцените материал
(3 голосов)

31 студзеня ў межах літаратурна- краязнаўчага аб’яднання “Вытокі” раённай цэнтральнай бібліятэкі адбылася літаратурна-музычная вечарына “Старонкі нашай спадчыны”. Бібліятэкар Ніна Мігун, вядучая мерапрыемства, пачала сваю размову аб неабходнасці зберажэння духоўнай спадчыны, паведаміла аб тым, што азначалі шматлікія звычаі, вераванні, забароны ў жыцці нашых продкаў і, якое дачыненне яны маюць да нас. Потым навучэнцы ДУА “Гімназія №3 г. Салігорска” паказалі інсцэніроўкі па матывах зімовых святаў і абрадаў: Раство Хрыстова, Каляды, Вадохрышча, Грамніцы. Салігорская паэтка В. Бабко-Аляшкевіч падзялілася ўспамінамі аб тым, як гэтыя святы адзначаюцца ў яе роднай вёсцы Радкава.
Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава “Народ і традыцыі”.

Прочитано 445 раз Последнее изменение Понедельник, 04 Февраль 2019 08:16

Медиа

Галерея изображений