Пятница, 21 Декабрь 2018 17:06

Літаратурны вечар “Сцежкі зведаныя і нязведаныя”

Оцените материал
(3 голосов)

20 снежня ў раённай цэнтральнай бібліятэцы адбыўся літаратурны вечар “Сцежкі зведаныя і нязведаныя”, прысвечаны 105-годдзю з дня нараджэння пісьменніка-земляка Аляксея Мікалаевіча Кулакоўскага.
Вядучая мерапрыемства бібліятэкар Н.Мігун пачала размову аб неабходнасці зберажэння літаратурнай спадчыны сваёй малой Радзімы. Сваімі ўспамінамі пра сустрэчы з Аляксеем Кулакоўскім падзяліўся пісьменнік-зямляк Хведар Гурыновіч, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Я. Маўра.
Потым навучэнцы ДУА “Гімназія №1 г.Салігорска” і ДУА “Гімназія №3 г.Салігорска” паказалі інсцэніроўку па матывах аповесці “Родныя шыроты”. Мясцовая паэтка В.В. Бабко-Аляшкевіч прачытала свой верш, які прысвяціла знакамітаму пісьменніку.
Свята ўдалося. Усе прысутныя пераканаліся ў тым, што творы пісьменніка актуальныя і ў наш час. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “І жыве твой радок, і жыве тваё слова”.

Прочитано 461 раз Последнее изменение Суббота, 29 Декабрь 2018 12:31

Медиа

Галерея изображений