Среда, 21 Ноябрь 2018 16:21

Творчая сустрэча «Праз кнігу ў свет прыгажосці»

Оцените материал
(5 голосов)

У межах  рэспубліканскай акцыі «Культурны маршрут «Мая Беларусь: сучасныя пicьменнікі - дзецям» раённая дзіцячая бібліятэка працягвае  супрацоўніцтва  з выдавецтвам «Народная асвета».
21 лістапада  ў бібліятэцы адбылася  творчая  сустрэча «Праз кнігу ў свет прыгажосці» з Міхаілам Пазняковым, дзіцячым пісьменнікам, перакладчыкам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.  На мерапрыемства  прыйшлі  вучні 5-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Салігорска». Навучэнцы ўжо знаёмы з творчасцю пісьменніка ў межах школьнай праграмы, таму ім было цікава  ўбачыць аўтара, вершы якога яны вучылі, даведацца  аб яго жыцці і творчых планах. Вучні мелі магчымасць задаць  свае пытанні  пісьменніку і атрымаць адказ.
 Міхаіл Паўлавіч творча падыходзіць да сустрэч  з  чытачамі.  Разам  з ім да юных салігарчан завітаў бард  В.С. Мяцельскі, які спеў песні, пакладзеныя на вершы Пазнякова.
Напрыканцы мерапрыемства вучні і настаўнікі мелі магчымасць набыць кнігі, якія прапанавала выдавецтва «Народная асвета», і атрымаць аўтограф аўтара.

Прочитано 313 раз Последнее изменение Пятница, 23 Ноябрь 2018 10:53

Медиа

Галерея изображений