Суббота, 07 Апрель 2018 16:17

Інфармацыйная гадзіна “Залатыя россыпы шматвяковай традыцыі”

Оцените материал
(3 голосов)

7 красавіка ў раённай цэнтральнай бібліятэцы ў межах праекту “Зямля, дзе ўтульна сэрцу” прайшла інфармацыйная гадзіна “Залатыя россыпы шматвяковай традыцыі”.
У апошні час значна вырасла цікавасць у грамадстве да нашай традыцыйнай культуры. Таму наступнае мерапрыемства праекта было прысвечана такім значным святам, як Вялікдзень і Радаўніца.
У чытальнай зале бібліятэкі была падрыхтавана выстава этнаграфічных кніг “Шматвяковыя традыцыі роднага краю”. Навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Салігорска” пазнаёміліся з выставай і даведаліся пра гісторыю, асаблівасці правядзення гэтых народных свят. Потым яны з задавальненнем слухалі расказ бібліятэкара, як праходзіць унікальны вялікодны абрад у вёсцы Данілічы, які ўнесены ў спіс помнікаў нематэрыяльнай культуры і ўзяты пад ахову дзяржавы. Усім было цікава і пазнавальна.

Прочитано 68 раз Последнее изменение Среда, 11 Апрель 2018 11:21