Среда, 17 Январь 2018 10:06

Фальклорны абрад «На зямлі святыя вечары»

Оцените материал
(1 Голосовать)

13 студзеня ў раённай цэнтральнай бібліятэцы ў рамках літаратурна-краязнаўчага аб’яднання «Вытокі» прайшоў фальклорны абрад «На зямлі святыя вечары». Звычай калядавання мае сваю даўнюю гісторыю. Калядкі – гэта адмысловыя песні з пажаданнямі багатага ўраджаю, здароўя, згоды ў сям'і. Пачаўся абрад з калядных песень у выкананні вакальнага гурта «Натхненне», які дзейнічае пры Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання. Потым вядучая мерапрыемства Н.Мігун расказала, як на Беларусі з песнямі і танцамі, жартамі і вершамі прынята было хадзіць у госці і калядаваць. Самым яскравым момантам мерапрыемства стала фальклорна-этнаграфічнае прадстаўленне, прысвечанае народнаму абраду калядавання, якое паказалі вучні ДУА «Гімназія №3 г.Салігорска».
З даўніх часоў калядоўшчыкаў прынята сустракаць з вялікай радасцю і шчодра адорваць прысмакамі. Напрыканцы сустрэчы супрацоўнікі бібліятэкі раздавалі пачастункі і жадалі ўсім шчасця і, каб ніколі не забывалі звычаі і мову сваю.

Прочитано 261 раз

Галерея изображений