Среда, 10 Январь 2018 16:21

Літаратурнае знаёмства “Ходзіць добры дзед па свеце”

Оцените материал
(1 Голосовать)

У гэтым годзе беларускаму пісьменніку М. Чарняўскаму спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння.
З гэтай нагоды 10 студзеня ў ДУА “Краснаслабодскі яслі-сад №2” адбылося літаратурнае знаёмства з гэтым цудоўным дзіцячым пісьменнікам пад назвай “Ходзіць добры дзед па свеце”. Дзеткі вельмі уважліва, з цікаўнасцю слухалі вершы М. Чарняўскага, а таксама яго прымаўлянкі-забаўлянкі, якія ім чыталі бібліятэкары. З дапамогай бібліябокса дзеці пазнаёміліся з загадкамі пісьменніка. Васілёк з адной цудоўнай каробачкі даставаў і чытаў загадкі, а ў другой каробачцы дзеткі знаходзілі малюнкі з адгадкамі. Знаёмства прайшло цікава і пазнавальна.

Прочитано 49 раз
Другие материалы в этой категории: « Чародей-вечер «Новый год - время волшебства»