Вторник, 28 Ноябрь 2017 11:17

Літаратурна-музычная кампазіцыя “Без іх імёнаў я Беларусь не ўяўляю…”

Оцените материал
(0 голосов)

З нагоды 135-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа ў актавай зале ДУА “Гімназія №3 г.Салігорска” адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя “Без іх імёнаў я Беларусь не ўяўляю...”. Гімназісты сустрэліся з членамі літаратурна-краязнаўчага аб’яднання “Вытокі”, якое дзейнічае пры ДУК “Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка”. Мерапрыемства пачалося з вершаў, якія напісалі і прысвяцілі беларускім песнярам паэтэсы-зямлячкі В.В. Бабко-Аляшкевіч і Е.Н. Разумоўская. Бібліятэкар раённай цэнтральная бібліятэкі Н.Мігун расказала аб тых фактах з жыцця і творчасці паэтаў, якія засталіся па-за старонкамі школьных падручнікаў. Напрыканцы пазнавальнага, карыснага і адначасова драматычнага экскурса па жыцці Я.Купалы і Я.Коласа прагучалі вершы і песні на словы паэтаў у выкананні навучэнцаў.

Прочитано 75 раз
Другие материалы в этой категории: « Літаратурная вечарына “Таленавітыя сыны Беларусі”