Четверг, 26 Октябрь 2017 12:47

Браніслаў Залескі

Оцените материал
(0 голосов)

Залескі Браніслаў (21.06.1820—02.01.1880) нарадзіўся ў в. Вызна (Чырвоная Слабада), польскі і беларускі мастак, пісьменнік. За ўдзел у нелегальных стуцэнцкіх гуртках у час вучобы ў Дэрпцкім універсітэце (1840-я гг.) у 1846 г. арыштаваны, у 1847 г. сасланы ў Арэнбург, потым у Хіву (Туркестан). Разам з Т. Шаўчэнкам (перапісваўся з ім у 1853—1859 гг.) удзельнічаў як мастак у экспедыцыях па Аральскім краі і ў горы Каратау. У 1856 г. вярнуўся на радзіму, у в. Рачкавічы, дзе стварыў шэраг пейзажаў. Жыў у в. Дарава каля Баранавічаў, у Мінску, каля Гродна (1857—1859). Рабіў малюнкі да «Віленскага альбома» Я. Вільчынскага, які выдаваўся ў 1848—1860-я гады. У пачатку 1860-х гадоў эміграваў за мяжу (Дрэздэн, Рым, Парыж). Памагаў паўстанцам у закупцы зброі. Сакратар гісторыка-культурнага таварыства і рэдактар яго «Штогоднікаў» (з 1866, Парыж), выпусціў ілюстраванае (22 афорты) выданне «Жыццё кіргізскіх стэпаў» (1865), «Польскія выгнаннікі ў Арэнбургу» (1866), а таксама ўспаміны пра сучаснікаў.

Прочитано 311 раз
Другие материалы в этой категории: « Уладзіслаў Нядзведскі Ян Цадроўскі »