Среда, 26 Апрель 2017 11:11

Краязнаўчае падарожжа “ Турыстычная мазаіка Беларусі”

Оцените материал
(1 Голосовать)

Хутка лета. Чым Беларусь можа зацікавіць вандроўніка?
Гэтай тэме прысвечана краязнаўчае падарожжа “Турыстычная мазаіка Беларусі”, якое адбылося 21 красавіка ў чытальнай зале раённай цэнтральнай бібліятэкі ў межах праекта “Чытай беларускае”.
Беларусь ганарыцца спрадвечнай прыгажосцю сваёй прыроды. Навучэнцы УА “Салігорскі дзяржаўны каледж” пазнаёміліся з нацыянальнымі паркамі і запаведнікамі краіны. А нашы гарады? У кожнага ёсць свая выдатная мясціна. Выдавецтва “Пачатковая школа” распачало серыю кніг “Гарады і гістарычныя мясціны Беларусі”. Кожны выпуск прысвечаны рознаму гораду: Полацку, Мінску, Брэсту, Гродна. Бібліятэкар Наталля Мацукевіч пазнаёміла навучэнцаў з цікавымі звесткамі пра гэтыя гарады, расказала аб Беларускім Дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Экспазіцыі музея, яго калекцыі і экспанаты навучэнцы убачылі на фотаздымках ў альбоме, прысвечаным гэтаму музею.
У ходзе мерапрыемства была прагледжана мультымедыйная прэзентацыя “Зачараванне вуліц гарадскіх” аб выдатных мясцінах горада Салігорска.

Прочитано 468 раз