Понедельник, 21 Ноябрь 2016 10:03

Вечар паэзіі “Кожны край мае тых, хто яго апявае”

Оцените материал
(0 голосов)

17 лістапада ў рамках літаратурна-краязнаўчага аб’яднання “Вытокі” для навучэнцаў старэйшых класаў ДУА “Гімназія №3” г.Салігорска прайшоў вечар паэзіі “Кожны край мае тых, хто яго апявае”. Перад вучнямі выступалі мясцовыя паэты Л.Чакрыжова, Л.Дубінка, В.Бабко-Аляшкевіч.
У ходзе мерапрыемства вучні чыталі вершы, у выкананні Ларысы Гулкоўскай прагучалі песні на вершы паэтэсы Валянціны Бабко-Аляшкевіч. Мерапрыемства дало магчымасць адчуць прыгажосць роднай мовы, яе яскравасць і самабытнасць.

Прочитано 1122 раз

Галерея изображений