Среда, 15 Июнь 2016 15:33

Аляксей Кулакоўскі

Оцените материал
(2 голосов)

Аляксей Мікалаевіч Кулакоўскі(11(24).12.1913—09.04.1986, нарадзіўся ў весцы Кулакі Салігорскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і).  Бацькі яго ўвесь час жылі ў вёсцы, да Савецкай улады мелі 3 дзесяціны зямлі. У 1924 годзе іх гаспадарцы прырэзалі яшчэ 3 гектары, і справа палепшылася - сям'я стала лічыцца серадняцкай. У 1930 годзе бацькі ўступілі ў калгас.
Пачатковую адукацыю Аляксей атрымаў у сельскай школе. У 1924 годзе здаў экзамены ў 5 клас сямігодкі, але далей вучыцца не выдалася, бо школа была далёка ад вёскі. Трэба было наймаць кватэру ў горадзе, вазіць туды харчаванне, а бацькі не маглі дапамагаць. Таму А.Кулакоўскі працаваў у гаспадарцы.
У час Вялікай Айчыннай вайны ён быў камандзірам узвода, камандзірам роты, удзельнічаў у баях, быў тройчы паранены.
Яго аповесць "Нявестка" стала прыкметнай з'явай у літаратурна-грамадскім руху, што пачаўся ў другой палове 1950-х гадоў, давала бой розным чыноўнікам-кіраўнікам.
У аповесці "Дабрасельцы" выкрыў дэмагогаў і кар'ерыстаў, за што паплаціўся пасадай галоўнага рэдактара часопіса "Маладосць". 1953-1958 аповесць "Мы тут жывем" прысвяціў будаўнікам Салігорска. Да праблемы суадносін урбанізацыі і традыцыйных маральных устояў пісьменнік звярнуўся ў цыкле апавяданняў "Салігорскія эцюды".
Сваю кнігу "Родныя шыроты" - дакументальную аповесць з аднайменнай назвай - А.Кулакоўскі прысвяціў салігорцам, будаўнікам, шахцёрам, учарашнім калгаснікам. Раман "Васількі" таксама пра беларускіх шахцёраў.
На радзіму А.Кулакоўскага неаднойчы прыязджаў Іван Шамякін.
... Тут А.Кулакоўскі правёў свае дзіцячыя і юнацкія гады. Кулакі - тыповая вёска цэнтральнай Беларусі, з самай набліжанай да літаратурных норм сакавітай, вобразнай, народнай мовай.
Сваякі пісьменніка былі людзьмі працавітымі, дасціпнымі і вясёлымі. Маці яго была жанчынай таленавітай у многіх адносінах, з тонкім адчуваннем гумару, але з вельмі рэалістычным поглядам на ўсе з'явы, невычэрпным багаццем жыццёвага вопыту, якім яна шчодра дзялілася з сынамі, унукамі і суседзямі. Многія сітуацыі, дэталі сялянскага побыту, надзвычай праўдзівыя, свежыя і трапныя, падказала пісьменніку маці.
I вельмі добра, што празаік ніколі не адрываўся ад роднай вёскі, ад землякоў - крыніцы сваёй Беларусі. Самым значным творам за чвэрць стагоддзя творчага шляху А.Кулакоўскага стала дылогія - раманы "Растаемся ненадоўга" і "Сустрэча на ростанях". Пісаў яе празаік больш за 10 гадоў.
Менавіта пад Кулакамі, Чыжэвічамі неўзабаве геолагі знойдуць велізарнейшыя залежы калійных солей. I пачалося будаўніцтва гіганта беларускай хіміі. Маладыя кулакоўцы былі сярод першых будаўнікоў новага жыцця.
Пісьменнік наведваўся ў родную вёску штомесяц, калі не часцей. На яго вачах рос Салігорск, адбываліся змены ў псіхалогіі людзей. I ў друку з'яўляюцца нарысы А.Кулакоўскага пра землякоў, якія будуюць калійныя камбінаты і новы горад - у прыватнасці нарысы "Зоркі салігорскія", "Салігорцы" і аповесць "Я тут жыву".
Зроблена Аляксеем Кулакоўскім нямала. Лепшыя творы сталі прыкметным набыткам нашай прозы. Пісьменнік займае свае сталае месца ў літаратуры. Ягоны талент, ягоныя мастакоўскія клопаты заўседы падпарадкаваны ўдзячнай мэце - сцвярджэнню прыгажосці жыцця, прыгажосці чалавека. 

К.Карнялюк
(Шахцер. - 1997. - 12 верасня)


 

Творы Аляксея Кулакоўскага:

 

Творы, якія адзначаны * не знаходзяцца ў фондах бібліятэк Салігорска і Салігорскага раёна

Кулакоўскі, А. Збор твораў у 4-х т. Т. 1. Апавяданні. - Мінск: Беларусь, 1970. - 400 с.
Кулакоўскі, А. Збор твораў у 4-х т. Т. 2. Аповесці. - Мінск: Беларусь, 1970. - 390 с.
Кулакоўскі, А. Збор твораў у 4-х т. Т. 3. Растаемся ненадоўга: Раман. - Мінск: Беларусь, 1971. -384с.
Кулакоўскі, А. Збор твораў у 4-х т. Т. 4. Сустрэчы на ростанях: Раман. - Мінск: Беларусь, 1971.-352 с.
Кулакоўскі, А.М. Выбраныя творы. У 2-х т. - Мінск: Маст. літ., 1984.
Кулакоўскі, А. Аповесці і апавяданні. - Мінск: Маст. літ., 1979.-496 с.
Кулакоўскі, А. Белы сокал: аповесць для ст. шк. узросту. - Мінск: Юнацтва, 1985. - 303 с.
Кулакоўскі, А.М. Васількі: раман. - Мінск: Маст. літ., 1981.-240 с.
Кулаковский, А.Н. Встречи на росстанях: роман/ Алексей Кулаковскнй; пер. с белорусского Е.Мозолькова. - Минск: Маст літ., 1982. - 352 с.
*Кулакоўскі, А. Высоцкі // Беларусь. - 1965. -№9. - С. 6-9.
Кулаковский, А. Здесь я живу. Растет мята под окном. - Минск: Маст літ., 1973. - 269 с.
Кулакоўскі, А. Зоркі салігорскія: нарыс: Аб будаўніках Салігорскага калійнага камбіната. - Мінск: Дзяржвыд. БССР, 1960. - 22 с.
*Кулакоўскі, А. На Случчыне гараць капры: нарыс аб Салігорску і яго людзях /А.Кулакоўскі // Полымя. - 1960. - №10. - С. 108-115.
Кулакоўскі, А.М. Незабыўнае рэха. - Мінск: Дзярж. Выд. БССР, 1956. - 204 с.
*Кулакоўскі, А. Некалькі разваг і меркаванняў/ А.Кулакоўскі //ЛіМ. -1971.-10 снежня.
Кулакоўскі, А. Першае чаканне. Салігорскія эцюды: аповесці. - Мінск: Беларусь, 1965. - 238 с.
*Кулакоўскі, А. Першы нумар/ А.Кулакоўскі // Маладосць. - 1988. - №2.
Кулаковский, А.М. Повести и рассказы: Пер с белорусского/ Вступ. сл. С.Андреюка. - Мінск: Маст. літ., 1991.-447 с.
Кулаковский, А. Расстаемся ненадолго: Роман. - Мінск: Маст. літ., 1977. - 352 с.
Кулакоўскі, А.М. Родныя шыроты: Аповесці і апавяданні. - Мінск: Маст. літ., 1978. - 224 с.
*Кулакоўскі, А. Салігорскія навіны /А.Кулакоўскі // Работніца і сялянка. - 1964. - №1. -С. 4-5.
*Кулаковский, А.Н. Солигорцы // Звезда. -1964.-№7.-С.158-169.
*Кулаковский,А. Солигорские встречи: Очерк/ А.Кулаковский // Агитатор. - 1964. - №13. - С. 56-58.
Кулакоўскі, А. Сцежкі зведаныя і нязведаныя: Раман - Мінск: Маст. літ., 1974. - 304 с.
*Кулакоўскі, А.М. Сэрцы палымяныя...: На будаўніцтве Салігорскага калійнага камбіната: 3 запісной кніжкі пісьменніка/ А.М. Кулакоўскі // Мінская праўда. - 1959. - 26 снежня.
Кулакоўскі, А.М. Твой шлях перад табою / прадм. С.А. Гусака. - Мінск: Нар. асвета, 1968. - 188 с.
Кулаковский, А.М. Тропы хоженые и нехоженые: Роман/ А.Н. Кулаковский. - Мінск: Худож. лит., 1978. - 422 с.
Кулакоўскі, А. Тры зоркі: Аповесці: Для сярэд. і ст. шк. узросту. - Мінск: Юнацтва, 1988. - 206 с.
Кулакоўскі, А. Тут я жыву...: Аповесць. - Мінск: Дзяржвыд. БССР, 1960. - 173 с.
*Кулакоўскі, А.М. Чыстая мураўка // ЛіМ. -1963. - 29 лістапада.

 

Аб жыцці і творчасці Аляксея Кулакоўскага:

 

Аляксей Кулакоўскі // Беларускія пісьменнікі (1917-1990): даведнік / склад. А.К. Гардзіцкі. – Мінск: Маст. літ., 1994. –С.310-311.
Аляксей Кулакоўскі // Пicьменнiкi Савецкай Беларусi. Кароткi бiябiблiяграфiчны даведнiк.- Miнск, 1970. – С. 206-207.
Аляксей Кулакоўскі: Літаратурныя мясціны. Салігорскі раён // Маладосць. – №3. –С.122-124.
Аляксей Кулакоўскі: Таленты Салігоршчыны // Салігосркі веснік. – 1993. – 1 снеж.
Андраюк, С. Вывяраючы жыццём. Крытычныя артыкулы. - Мінск: Маст. літ., 1976. - С.196.
Андраюк, С. Жыццё. Літаратура. Героі. – Мінск: Навука і тэхніка, 1973. - С. 12-19.
Андраюк, С. Талент неспакойны, чулы: Літаратурны партрэт А.Кулакоўскага/ С.Андраюк // Роднае слова. - 1993. - №12. - С.5-11.
Беларуская савецкая проза. Апавяданне і нарыс. – Мінск: Навука і тэхніка, 1971. - С. 106-108; 114-116;119-121; 132-135; 207; 246.
Беларуская савецкая проза. Раман і аповесць. – Мінск: Навука і тэхніка, 1971. - С. 228-229; 238; 240-241; 294-295; 3/6-327; 340-341.
Беларускія пісьменнікі – юбіляры 2003 года: Метадычныя парады да 90-годдзя з дня нараджэння А.М. Кулакоўскага (1913-1986) / Слад.Н.У. Балукова, рэд. М.У. Лыка // Мінская абласная бібліятэка . – Мінск, 2003 . – 13с.
Бруй, Л. Летапісец горада: Да 70-годдзя з дня нараджэння А.М. Кулакоўскага/ Л.Бруй // Шахцер. -1998. – 24 снеж.
*Вацінава, С. “Маладосць” Кулакоўскага / Святлана Воцінава // ЛіМ. – 2014. – 3 студз.
Герцовіч, Я. Вайна і мір у творах Аляксея Кулакоўскага/ Я.Герцовіч // Творчае крэда. - Мінск, 1970.-С.118-148.
Гусак , С. На галоўным напрамку // Кулакоўскі А. Твой шлях перад табою. – Мінск: Нар. асвета, 1968.
24 снежня – 90 год з дня нараджэння А.М.Кулакоўскага (1913-1986), пісьменніка // Новыя кнігі. - 2003. - №10. - С. 2-4.
Дзюбайла, П. Беларускі раман аб Вялікай Айчыннай вайне.- Мінск, 1964.-С. 154-156.
Жураўлеў, В.П. Дыялог паміж "Я" і "Мы" у працэсе пошуку ісціны/ В.П. Жураўлеў // На шляху духоўнага самасцвярджэння. - Мінск, 1995. - С. 19-20.
Жураўлеў,В. Пракладаць дарогу праўдзе: Творчасць А.М. Кулакоўскага/ В.Жураўлеў // Полымя. - 1998. - №3. - С. 273.
3 любоўю і спачуваннем да чалавека // Чалавек на вятрах часу. - Мінск, 1989. - С.296-303.
Карнялюк, К. 3 таленавітай вескі Кулакі: А.Кулакоўскі/ К.Карнялюк // Шахцер. - 1997. - 12 верасня.
Козлов, В. Верен до конца: Мемуары. - Москва, 1970. М., 1973.
Козлов, В. Люди особого склада: Записки о партизанском движении в Белоруссии. - Мінск, 1973.
Кулакоўскі, А. Выбраныя творы ў 2-х тамах. Т.2.- Мінск, 1984.-С.392; 233.
Кулакоўскі, А. Таленты Салігоршчыны // Салігорскі веснік. - 1993. - 1 снежня.
Кулакоўскі Аляксей // Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўн.: У 6 т./ пад рэд. А.В. Мальдзіса. – Мінск: БелЭН, 1993. – Т.3. – С.449-455.
Кулаковский Алексей Николаевич // Минская область: энциклопедия: В 2 т./ редкол.: Л.Ф. Крупец, Г.П.Пашков и др. – Минск: БелЭН, 2007. - Т.2. – С.241.
Кулаковский Алексей Николаевич // Республика Беларусь: Энциклопедия: В 6 т./ Редкол.: Г.П.Пашков и др. – Минск: БелЭН, 2007. - Т.4. – С.343.
Кулакоўскі Аляксей Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. /Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш.- Мінск: БелЭн, 2003.- Т. 8. - С. 571-572.
Кулакоўскі Аляксей Мікалаевіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Салігорскага раёна.- Мінск, 2004.- С. 496-497.
Кулакоўскі Аляксей Мікалаевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. / Рэдкал.: І.П.Шамякін і інш. – Мінск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1987. –Т.3. – С. 153-154.
Куляшоў, Ф. Людзі і вайна/ Ф.Куляшоў // У дарозе. - Мінск, 1988. - С.131-137.
Лынькоў, М. Літаратура і жыцце: Літ.-крыт. артыкулы. – Мінск: Маст. літ., 1978. - С.111
Марціновіч, А. Гэтыя загадкавыя дабрасельцы/ А.Марціновіч // Сувязь. - Мінск, 1994. - С. 90-113.
Марціновіч, А. Слова да таварыша, якое я хацеў бы сказаць на юбілейным вечары // Мележ I. Жыццевыя клопаты. Артыкулы, эсэ, інтэрв'ю. – Мінск: Маст. літ., 1975.
Мележ, И. Збор твораў у 10-ці тамах. Т. 8. -Мн.Д983.-С.2О9.
Навуменка, И. Бытавое як мастацкае / Іван Навуменка // Кніга адкрывае свет. - Мінск, 1978. -С.213-216.
Овчаренко, А.Н. Современная белорусская проза (60-70 гг.) / А.Н. Овчаренко // Избранные пронзведення. В 2-х т. Т. 2. - Мінск, 1986. - С.323-328.
Паўлаў, У. Баявы шлях пісьменніка / У.Паўлаў // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Салігорскага раёна.- Мінск, 2004.- С. 196-197.
Пашкевич, Н. На эпическом направлении. Изд. перераб. - Москва, 1969. - С. 30-33; 148-204.
Пяцьдзесят чатыры дарогі: Аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў. - Мінск, 1963. - С. 317; 322; 323.
Роднаму краю адданы: рэкамендац. бібліяграф. дапаможнік, прысвечаны 90-годдзю А.М.Кулакоўскага / Даведачна-бібліяграфічная служба; склад. Сцяценка С.В., Марыніч В.А. – Салігорск, Салігорская РЦБ, 2003. – 12с. – (Нашы землякі)
Скрыган, Я. Аповесць пра мужных людзей // Я.Скрыган Выбр. тв. у 2-х тамах. Т. 2. - Мінск, 1975.
Шамякін, I. Вопыт, талент, праца // Кулакоўскі А. Збор твораў у 4-х тамах. Т. 1. - Мінск, 1970.
Шамякін, I. Размова з чытачом. - Мн., 1973. - С.219; 215-22
Шкраба, Р. Дэталь і характар/ Р.Шкраба // Моваю вобразаў. - Мінск, 1989. - С.286-296.
Шкраба, Р. Скарбы: Літ.-крыт. артыкулы. - Мінск, 1973.-С.166-175.
Шырын, Л. Роднаму краю адданы: Да 75-годдзя з дня нараджэння А.М. Кулакоўскага/ Л.Шырын // Шахцер. - 1998. - 24 снежня.

 

Успаміны пра А.Кулакоўскага:

 

Кулакоўскі, М. Слова пра брата / Міхась Кулакоўскі // Маладосць.-1995.-№3.-с.230-244
Васнлевич, А. Королищевичи, Королищевичи..: Нехрестоматийные страницы /Алена Василевич; Пер. с бел. В.Машкова // Неман.-1997.-№4.-С.179-193.
Городицкнй, А. Встречи /Алексей Городицкнй; Пер. бел. Н. Денисовой // Неман.-1998.-№9.-С.43-150.

Прочитано 863 раз Последнее изменение Среда, 25 Октябрь 2017 09:44
Другие материалы в этой категории: « Анатоль Крывіцкі Максім Лужанін »