Четверг, 09 Июнь 2016 15:49

Мікола Корзун

Оцените материал
(0 голосов)

Корзун Мікола (Мікалай Паўлавіч)(01.05.1934 — 22.02.1995), нарадзіўся ў вёсцы Заўшыцы Салігорскага  раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля смерці ў 1937-1938 гг. бацькоў, Мікола выхоўваўся ў Слуцкім дзіцячым доме. Скончыў 7 класаў, Смілавіцкі сельгастэхнікум (1957), Мінскі педінстытут (1961). Працаваў батанікам у НДІ глебазнаўства ў г. Жодзіна (1961-1968), аграномам саўгаса імя Янкі Купалы ў г.п. Радашковічы Маладзечанскага р-на (1968-1971), загадчыкам філіялала Літаратурнага музея імя Янкі Купалы ў Вязынцы (1971-1978), навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Якуба Коласа (1978), загадчыкам кнігарні пісьменніка (1978-1982). 3 1982 - у Літаратурным музеі Якуба Коласа. Друкаваўся з 1958 г. пісаў пераважна для дзяцей і юнацтва. Пахаваны ў Калодзішчах Мінскі раён.
Літаратурнай працай пачаў займацца з 1958 года. Першыя апавяданні апублікаваліся ў газетах “Піянер Беларусі”, “Бярозка”. Асноўная тэматыка творчасці – жыццё, праца, вучоба школьнікаў, таямнічы свет прыроды: “Жывы куток”, “Тры сонцы”.
Мікалай Корзун вяртае для сучаснікаў дзяцей-герояў, раскрывае тэму ваеннага дзяцінства праз спалучэнне дакументальных і рэальных фактаў: “Віця Сініца”, “Навальнічная паласа” - дакументальныя аповесці пра піянераў-партызан.
Аповесці “Чырвоныя зоркі на танках”, “Тамашоў хутар” пабудаваны на матэрыяле жывой рэчаіснасці ў перыяд барацьбы за ўз’яднанне Заходняй Беларусі. 22 лютага 1995 года пасля цяжкай хваробы Мікола Корзун памёр.

 

Творы Міколы Корзуна:
1. Корзун, М. Зоркі на танках / М.П.Корзун. - Мінск: Юнацтва, 1982.

2. Корзун, М. Навальнічная паласа / М.Корзун. - Мінск: Мастацкая лiтаратура, 1979.

3. Корзун, М. Няскончаны партрэт / М.П.Корзун. - Мінск: Юнацтва, 1994.

4. Корзун, М. Святло чароўнай зоркі: аповесць для сярэд. шк. узросту / М.Корзун.— Мінск: Юнацтва, 1989. - 159 с.

 

Аб жыцці і творчасці Міколы Корзуна:

1. Імя ў літаратуры: Мікола Корзун: інфармацыйны буклет /Даведачна-бібліяграфічная служба; склад. Н.С. Засінец, В.А. Марыніч. – Салігорск: Салігорская РЦБ, 2014. – 4с.

2. Корзун Мікола // Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўн.: У 6 т./ пад рэд. А.В. Мальдзіса. – Мінск: БелЭН, 1993. – Т.3. – С.380-381.

3. Корзун Мікола // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. / рэдкал.: І.П.Шамякін і інш. – Мінск: Беларус. Сав. энцыклапедыя, 1987. –Т.3. – С. 108-109.

4. Корзун Мікола Паўлавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Салігорскага раёна. – Мінск, 2004. – С.495.

5. Мікола Корзун // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т./ рэдкал. Г.П.Пашкоў і інш. – Мінск: БелЭН, 1999. –Т.8. – С.419.

6. Мікола Корзун // Беларускія пісьменнікі (1917-1990): даведнік / склад. А.К. Гардзіцкі. – Мінск: Маст. літ., 1994. –С.296.

7. Мікола Корзун // Маладосць. – 2012. –№3. – С.122-124.

Прочитано 841 раз Последнее изменение Среда, 25 Октябрь 2017 08:38
Другие материалы в этой категории: « Іван Кудраўцаў Анатоль Крывіцкі »