Четверг, 09 Июнь 2016 15:22

Іван Кудраўцаў

Оцените материал
(1 Голосовать)

Кудраўцаў Іван Фёдаравіч (28.06.1922—26.05.2004, нарадзіўся ў вёсцы Сыцянец Салігорскага раёна Мінскай вобласці). У сялянскай сям’і. У 1939 г. скончыў Старобінскую СШ і паступіў на філалагічны факультэт БДУ. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна эвакуіраваўся ў Мардоўскую АССР. У 1941-42 гг. працаваў настаўнікам сярэдняй школы ў Саранскім раёне. У лютым 1942 г. мабілізаваны ў Чырвоную Армію, ваяваў на Заходнім, Варонежскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх і Ленінградскім франтах (1942-1945). Пасля дэмабілізацыі ў лістападзе 1945 г. вярнуўся на вучобу ў БДУ, які скончыў у 1948г. Паступіў у аспірантуру пры БДУ. У 1954 г. абараніў кандыдатскую дысертацыю па творчасці К.Чорнага, працаваў літаратурным супрацоўнікам, загадчыкам аддзела ў рэдакцыі газеты “Літаратура і мастацтва”(1947-55), адказным сакратаром часопіса “Беларусь”(1955-65), старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР (1965-70), загадчыкам літаратурнай часткі Белдзяржфілармоніі (1971-74), старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1974-88). З 1988г. на пенсіі.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі, граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
Друкавацца пачаў у 1947 г. - рэцэнзіі на кнігі Д.Кавалёва і Н.Тарас. Даследаваў жыццё і творчасць К.Чорнага, Я.Коласа, З.Бядулі, П.Глебкі, А.Гурло. Аўтар манаграфіі “Кузьма Чорны: ідэі і вобразы ў творчасці” (1956), літаратурных нарысаў. Склаў у сааўтарстве з У.Агіевічам падручнікі “Кніга для чытання ў 2 класе школ рабочай і сельскай моладзі” (1952), школьныя падручнікі па беларускай мове. Аўтар рамана “Разгневаная зямля” (1984). У 1948-1949гг. Працаваў над перакладам 18-га тома Збора твораў У.І. Леніна (1950). Памёр 26.05.2004г.


Творы Івана Кудраўцава:


* адзначаны творы, якія знаходяцца у фондах Салігорскай бібліятэкі

1. Агіевіч, У. Кніга для чытання ў 2 класе школ рабочай і сельскай моладзі: падручнік / У.Агіевіч, І.Ф.Кудраўцаў. – Мінск, 1952.
2. *Иван Кудрявцев. Глазами Фронтовика / Иван Кудрявцев; перевод с бел. Евгения Коршукова // Неман. – 2004. - №6 . – С. 124-131.

3. Кудраўцаў, І.Ф. Мая вайна: з памяці здабытае / Іван Фёдаравіч Кудраўцаў. – Мінск : Мастацтва, 2002. – 246, [2] с.

4. Кудраўцаў, І.Ф. Кузьма Чорны: жыццё і творчасць / Іван Фёдаравіч Кудраўцаў. – Мінск, 1968.

5. Кудраўцаў, І.Ф. Кузьма Чорны: ідэі і вобразы ў творчасці / Іван Фёдаравіч Кудраўцаў. – Мінск, 1956.

6. Кудраўцаў, І. Разгневанная зямля: раман / Іван Кудраўцаў . – Мінск: Маст. літ., 1984. – 286с.

 

Аб жыцці і творчасці Івана Кудраўцава:

 

1. Іван Кудраўцаў // Беларускія пісьменнікі (1917-1990): даведнік / склад. А.К. Гардзіцкі. – Мінск: Маст. літ., 1994. –С.307-308.

2. Іван Кудраўцаў// Беларускія пісьменнікі-юбіляры 2012 года: бібліяграфічны паказальнік. I паўгоддзе. – Мінск, 2011. – С. 49-51.

3. Іван Кудраўцаў // Пісьменнікі Савецкай Беларускія. кароткі біябібліяграфічны даведнік. – Мінск: Беларусь, 1970. –С.404.

4. *Иван Федорович Кудрявцев: к 90-летию со дня рождения / Министерство сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь, Белорусский государственный аграрный технический университет; [составили: Л.С.Герасимович, А.В.Крутов]. – Минск: БГАТУ, 2012. – 75с.: ил., порт.

5. Коршуков, Е. Правда о войне: о книге И. Кудрявцева "Мая вайна: з памяці здабытае" / Евгений Коршуков // Неман. - 2003. - № 2. - С. 174-175.

6. Кудраўцаў Іван // Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўн.: У 6 т. / пад рэд. А.В. Мальдзіса. – Мінск: БелЭН, 1993. – Т. 3. – С. 442-445.

7. Кудраўцаў Іван Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т./ рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш.. – Мінск: БелЭН, 1999. –Т.8. – С.558.

8. Кудраўцаў Іван Фёдаравіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Салігорскага раёна. –Мінск, 2004. – С.495.

9. Кудраўцаў Іван Фёдаравіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. / рэдкал.: І.П.Шамякін і інш. – Мінск: Беларус. Сав. энцыклапедыя, 1987. –Т.3. – С. 148-149.

10. Кудрявцев Иван Фёдорович // Минская область: энциклопедия: В 2 т./ редкол.: Л.Ф. Крупец, Г.П.Пашков и др. – Минск: БелЭН, 2007. - Т.2. – С.238.

11. Кудрявцев Иван Фёдорович // Республика Беларусь: энциклопедия: В 6 т./ редкол.: Г.П.Пашков и др. – Минск: БелЭН, 2007. - Т.4. – С.334.

12. Мазур, Т. Роднаму краю адданы: да 90-годдзя з дня нараджэння І.Ф. Кудраўцава, ураджэнца Салігорскага раёна / Тамара Мазур // Строитель Солигорска. – 2012. – 21 мая. – С.5.

13. Песняр зямлі Салігорскай: да 90-годдзя з дня нараджэння І.Ф. Кудраўцава: рэкамендац. бібліяграф. дапаможнік, прысвеч. пісьменніку-земляку / Даведачна-бібліяграфічная служба; склад. Н.С. Засінец, В.А.Марыніч. – Салігорск: Салігорская РЦБ, 2012. – 12с. – (Нашы землякі).

Прочитано 871 раз Последнее изменение Среда, 25 Октябрь 2017 09:42
Другие материалы в этой категории: « Аркадзь Чарнышэвіч Мікола Корзун »