Пятница, 11 Март 2016 10:01

“Зброяй сатыры, зброяй праўды”

Оцените материал
(1 Голосовать)

10 сакавіка ў ДУА “Гімназія №3 г. Салігорска” у рамках літаратурна-краязнаўчага аб’яднання “Вытокі” прайшло мерапрыемства, прысвечанае 120-годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы “Зброяй сатыры, зброяй праўды”.
Вядучая мерапрыемства бібліятэкар Н. Мігун падрыхтавала і прадэманстравала мультымедыйную прэзентацыю аб жыццёвым і творчым шляху знакамітага пісьменніка. У ходзе мерапрыемства вучні чыталі сатырычныя вершы і байкі Кандрата Крапівы. Мясцовыя паэты Валянціна Бабко-Аляшкевіч і Андрэй Сямёнаў таксама прачыталі свае сатырычные вершы.

Прочитано 4880 раз

Галерея изображений