Суббота, 05 Март 2016 09:59

Юлія Новік

Оцените материал
(1 Голосовать)

Новік Юлія (1.01.1985, нарадзілася ў Салігорску Мінскай вобласці). Скончыла Мінскі Дзяржаўны лінгвістычны універсітэт, факультэт міжкультурных камунікацый.
Друкавалася ў часопісах “Полымя”, “Маладосць”, “Вожык”, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, у калектыўным зборніку “Свет для дваіх”. Піша вершы і на французскай мове.
У 2007 годзе ў серыі “Дэбют” выдавецтвам “Мастацкая літаратура” выдадзены зборнік вершаў “Сонца за тэрыконамі”. Вершы, што склалі кнігу паэзіі, напісаны паэтэсай у новым, ХХІ стагоддзі. І таму не дзіўна, што ў яе творах адлюстраваны час, у якім мы сёння ўсе жывём. Яе паэзіі характэрны пошук новых форм і паэтычных вобразаў.



Творы Юліі Новік:

1. Новік, Ю. Асенні роздум: вершы-настальгія / Юлія Новік // Салігорскі веснік. – 2002 . – 31 кастрычніка.

2. Новік, Ю. Быць шчаслівым – шукаць працягу...: вершы / Юлія Новік // Маладосць . – 2010 . - №8. – С.14-15.

3. Новік, Ю. Вершамі мы створаны: вершы / Юлія Новік // Маладосць . – 2009 . - №5. – С. 12-14.

4. Новік, Ю. Выпускнік: верш / Юлія Новік // Салігорскі веснік. – 2003 . – 26 чэрвеня.

5. Новік, Ю. Двое: верш / Юлія Новік // Салігорскі веснік. – 2004 . – 6 сакавіка.

6. Новік, Ю. Каханне: верш / Юлія Новік // Салігорскі веснік. – 2004 . – 19 мая.

7. Новік, Ю. Начны эцюд: верш / Юлія Новік // Лидер-пресс. – 2004 . – 18 марта.

8. Новік, Ю. Салігорск: верш / Юлія Новік // Салігорскі веснік. – 2002 . – 22 жніўня.

9. Новік, Ю. Святло кахання: верш / Юлія Новік // Салігорскі веснік. – 2003 . – 13 лютага.

10. Новік, Ю. Сонца за тэрыконамі: вершы / Юлія Новік. - Мінск, 2007. - 96 с. – (Дэбют).

11. Новік, Ю. Шчасце наліта па келіхах розных ...: вершы / Юлія Новік // Маладосць . – 2008 . - №5. – С. 4-5.

12. Новік, Ю. Я вычышчу радкі, пастаўлю рэдка...: верш / Юлія Новік // Лидер-пресс. – 2003 . – 30 января.


Пераклады Юліі Новік:

1. Луё, М. Белы матылёк : пераклад з французскай Юліі Новік / Мішэль Луё // Полымя. - 2015. - № 4. - С. 98-99.

2. Луё, М. Папярэдні мінулы час : пераклад з французскай Юліі Новік / Мішэль Луё // Полымя. - 2015. - № 4. - С. 96-98.

3. Луё, М. Сіні капялюш : пераклад з французскай Юліі Новік / Мішэль Луё // Полымя. - 2015. - № 4. - С. 99-100.

 

Аб жыцці і творчасці Юліі Новік:

1. Гурыновіч, Ф. Першая кнігаўка зямлячкі / Ф.Гурыновіч // Калійшчык Салігорска. - 2008.- 29 лютага. - С.4.

Пра кнігу “Сонца за тэрыконамі” Юліі Новік.

2. Кідзяеў, Э. Яе хобі – вершы: знаёмцеся - Юлія Новік / Э.Кідзяеў // Салігорскі веснік. – 2002. – 25 ліпеня.

3. Луё, М. Дзве сустрэчы з Мішэлем Луё / Мішэль Луё; гутарыла Марыя Весялуха; пераклад з французскай Юліі Новік // Полымя. - 2015. - № 4. - С. 101-103.

4. Новік Юлія: літаратурныя мясціны Беларусі. Салігорскі раён / Юлія Новік // Маладосць . – 2012 . - №3. – С.122-124.

5. Новік, Ю. “Поспех – гэта вялікая пастаянная праца” / Юлія Новік; гутарыла Р.Шыманская // Маладосць . – 2011. - №3. – С.120-121.

6. http://kurjer.info/2007/10/31/soligorchanka-posvyatila-knigu-rodnomu-gorodu/

Прочитано 990 раз Последнее изменение Четверг, 26 Октябрь 2017 12:41
Другие материалы в этой категории: « Валянціна Аколава Хведар Гурыновіч »