За шэсць гадоў існавання літаратурна-краязнаўчага аб’яднання “Вытокі”, што працуе пры чытальнай зале ДУК “Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка” склаўся цудоўны тандэм з ДУА “Гімназія №2 г. Салігорска” і ДУА “Хорастаўская сярэдняя школа Салігорскага раёна”.
19 лютага прайшла сустрэча ў анлайн-фармаце, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Навучэнцы даведаліся шмат цікавых звестак пра гісторыю развіцця беларускай мовы. Юнакі і дзяўчаты падрыхтавалі сапраўдную літаратурна-песенную замалёўку “Мова, як песня, а ў песні – душа”. Мясцовыя паэткі В.Бабко-Аляшкевіч і А.Разумоўская таксама прачыталі свае вершы, якія прысвяцілі нашай роднай мове.
Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Мелодыя роднай мовы”.