Вторник, 01 Сентябрь 2020 14:26

“Я вырас тут, і край мне гэты дарагі”

Оцените материал
(5 голосов)

Першага верасня па ўсёй краіне прагучалі школьныя званкі, зазываючы вучняў на іх першы школьны ўрок у новым навучальным годзе. Традыцыйным для вучняў ДУА “Хорастаўская сярэдняя школа Салігорскага раёна” становіцца наведванне Хорастаўскай сельскай экалагічнай бібліятэкі ў гэты святочны дзень. Для вучняў старэйшых класаў адбылося мерапрыемства, прысвечанае першаму школьнаму ўроку, тэма якога гучыць так: “Я вырас тут, і край мне гэты дарагі”. Удзельнікі адправіліся ў завочнае падарожжа па родным краі. Цікавасць вызвала знаёмства з копіямі архіўных дакументаў, у якіх апісваецца Хорастаўшчына ў перыяд Вялікага княства Літоўскага. Вучні яшчэ раз успомнілі знакамітых землякоў, якія праславілі наш край. Прыемна, што падлеткі цікавяцца гісторыяй сваёй радзімы, ганарацца ёй. Удзельнікі паказалі свае добрыя веды гісторыі роднага краю.

Прочитано 221 раз