Пятница, 21 Февраль 2020 12:23

Літаратурна-музычная кампазіцыя ”Мая чароўная родная мова, усе дарогі да роднага слова”

Оцените материал
(0 голосов)

20 лютага ў раённай цэнтральнай бібліятэцы ў межах літаратурна-краязнаўчага аб’яднання “Вытокі” адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя ”Мая чароўная родная мова, усе дарогі да роднага слова”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. На свята завіталі вучні ДУА “Гімназія №2 г. Салігорска” і ДУА “Хорастаўская сярэдняя школа Салігорскага раёна”. Вядучая бібліятэкар Ніна Мігун расказала вучням пра вытокі і сучаснае становішча беларускай мовы. Шаноўным госцем мерапрыемства стаў пісьменнік-зямляк Хведар Гурыновіч,член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Я. Маўра, які прачытаў свае вершы. Любоўю да роднага краю, да беларускай мовы было прасякнута выступленне хора ветэранаў педагагічнай працы “Натхненне”. Потым юнакі і дзяўчаты ДУА “Гімназія №2 г. Салігорска” і ДУА “Хорастаўская сярэдняя школа Салігорскага раёна” зрабілі літаратурна-музычную замалёку, прысвечаную роднай мове.

Прочитано 171 раз Последнее изменение Понедельник, 24 Февраль 2020 08:18

Медиа

Галерея изображений