Четверг, 06 Февраль 2020 10:01

Паэтычныя хвілінкі “Зімы сярэбраны абрус”

Оцените материал
(4 голосов)

Хто з дзяцей, або нават дарослых, не марыць у зімовы час пакатацца на лыжах, санках, пагуляць у снежкі, ці зляпіць снежную бабу? На жаль, прырода не заўсёды спрыяе ажыццяўленню мар. Але ж можна пачытаць цікавыя апавяданні і вершы аб снежнай зіме , ўявіць пах марознай раніцы і скрып снегу пад нагамі.
4 лютага ў Хорастаўскай сельскай экалагічнай бібліятэцы для вучняў малодшых класаў ДУА “Хорастаўская сярэдняя школа Салігорскага раёна” адбыліся паэтычныя хвілінкі “Зімы сярэбраны абрус”. Дзеці з задавальненнем слухалі апавяданні пра зіму, адгадвалі загадкі, задавалі пытанні. Іх вельмі зацікавіла, як жа ўзнікае снег? Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з кнігай “Што такое снег?” з серыі “Маленькі прафесар», у якой знайшліся адказы на ўсе “снежныя” пытанні. Час праляцеў весела і непрыкметна, а дзеці атрымалі задавальненне ад мерапрыемства.

Прочитано 210 раз