Версия для печати
Вторник, 28 Январь 2020 09:06

“Фарбы і галасы традыцый роднага краю”

Оцените материал
(1 Голосовать)

25 студзеня ў раённай цэнтральнай бібліятэцы ў рамках літаратурна-краязнаўчага аб’яднання “Вытокі” прайшла сустрэча, прысвечаная традыцыйным святам і абрадам беларускага народа “Фарбы і галасы традыцый роднага краю”.
Бібліятэкар чытальнай залы Н.М. Мігун расказала пра святы і абрады, у якіх у мінулым удзел дзяцей і моладзі быў абавязковым, і якое выхаваўчае значэнне яны мелі.
Галоўнымі захавальнікамі і носьбітамі нацыянальных традыцый з’яўляюцца звычайныя вясковыя жыхары. Таму на мерапрыемства былі запрошаны вучні ДУА “Хорастаўская сярэдняя школа Салігорскага раёна”, якія паказалі фальклорна-этнаграфічнае прадстаўленне свята “Грамніцы”. Была магчымасць паказаць сваё майстэрства і ў вучняў ДУА “Гімназія №2 г. Салігорска”. Госці мерапрыемства змаглі атрымаць асалоду ад паказу імі абраду “Каляды”. Таксама былі запрошаны мясцовыя паэткі: В. Бабко-Аляшкевіч, А. Разумоўская, Л. Чакрыжова, якія прачыталі вершы на тэму калядных святкаванняў.
Напрыканцы сустрэчы супрацоўнікі бібліятэкі раздавалі пачастункі і жадалі ўсім шчасця і, каб ніколі не забывалі традыцыі свайго народа.

Прочитано 185 раз Последнее изменение Среда, 29 Январь 2020 08:23

Медиа

Галерея изображений