Четверг, 23 Январь 2020 09:38

Выстава да юбілея часопіса "Беларусь"

Оцените материал
(2 голосов)

У зале перыядычнага друку раённай цэнтральнай бібліятэкі пачала дзейнічаць выстава “Паспець за плынню часу”, прысвечаная юбілею найстарэйшага часопіса нашай краіны “Беларусь”.
Пазнаёміўшыся з нашай незвычайнай выставай-летапісам, вы даведаецеся аб тым, што:
• часопіс «Беларусь. Belarus» чытаюць па ўсім свеце. Аб гэтым сведчыць яго падвойная назва;
• з ліпеня 2018 ён выходзіць у трох варыянтах: на беларускай, англійскай і кітайсках мовах;
• першы нумар часопіса пад назвай “Чырвоная Беларусь” быў надрукаваны ў 1930 годзе;
• першым галоўным рэдактарам часопіса «Беларусь» быў Ілья Гурскі (1944-1960);
• у часопісе «Беларусь» друкавалі свае творы пісьменнікі: Якуб Колас, Янка Брыль, Максім Танк, Іван Мележ.

Выстава працуе да канца студзеня. Запрашаем!

Прочитано 100 раз