Вторник, 14 Январь 2020 10:15

Пазнавальна-забаўляльная гульня «Святы і абрады беларусаў»

Оцените материал
(0 голосов)

13 студзеня Ніна Мігун, бібліятэкар чытальнай залы ГУК «Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка», кіраўнік літаратурна-краязнаўчага аб’яднання «Вытокі», падрыхтавала і правяла ў ДУА «Гімназія №3 г. Салігорска» пазнавальна-забаўляльную гульню «Святы і абрады беларусаў».
Спрадвеку дзеці ў беларусаў прымалі ўдзел у абрадах. Народнае ўяўленне звязвала гэта з верай, што пэўныя дзеянні падлеткаў могуць аказваць уплыў на сілы і з’явы прыроды. Таму былі святы і абрады, ў якіх дзеці павінны абавязкова прымаць удзел. Якія гэта былі святы і абрады, і якое выхаваўчае значэнне яны мелі? На гэтыя і іншыя пытанні вучні 9-х класаў гімназіі змаглі атрымаць адказ з дапамогай гульні. Станоўчыя эмоцыі і добры настой прысутнічалі на сустрэчы.

Прочитано 107 раз

Галерея изображений