Среда, 06 Ноябрь 2019 12:12

Кнігі Сяргея Давідовіча

Оцените материал
(1 Голосовать)

Вядомы беларускі пісьменнік Сяргей Фёдаравіч Давідовіч перадаў ДУК “Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка” свае кнігі ў цудоўным мастацкім і паліграфічным афармленні.
У 9,10,11 том увайшлі вершы і паэмы, напісаныя ў перыяд 2017-2019 гадоў. Творы адметныя філасофскай і псіхалагічнай заглыбленнасцю, вобразнасцю і актуальнасцю. Неардынарная кніга “100 паэм” змяшчае творы, якія тэматычна ахопліваюць розныя часы і падзеі. Дадаюць зацікаўленасці да паэм і арыгінальныя малюнкі аўтара. Сяргей Фёдаравіч – аўтар шматлікіх празаічных кніг, паэтычных зборнікаў. Многія яго вершы пакладзены на музыку.
Шчыры дзякуй Сяргею Федаравічу Давідовічу за цудоўны падарунак – кнігі. Жадаем аўтару пісаць, тварыць, здзейсняць і працягваць радаваць чытачоў сваёй творчасцю.

Прочитано 42 раз