Версия для печати
Вторник, 05 Ноябрь 2019 10:07

Экскурсія “Эскізы дзіўнага жыцця “Купалінкі”

Оцените материал
(0 голосов)

4 лістапада падчас восеньскіх канікул члены літаратурна-краязнаўчага аб’яднання “Вытокі” раённай цэнтральнай бібліятэкі арганізавалі экскурсію “Эскізы дзіўнага жыцця “Купалінкі”.
ААТ “Купалінка” - адно з буйнейшых прадпрыемстваў швейнай вытворчасці, якое ўваходзіць у састаў Беларускага дзяржаўнага канцэрна “Беллегпром” і прызнана флагманам лёгкай прамысловасці рэспублікі.
Наведвальнікаў сустрэла намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы Сурганава Е.В., якая правяла ўсіх па цэхах і пазнаёміла з этапамі тэхналагічнага працэса прадпрыемства.
Напрыканцы сустрэчы салігорскія паэткі В. Бабко-Аляшкевіч, А. Разумоўская і Л.Чакрыжова прачыталі вершы са свайго зборніка “Купалінка: пяцьдзесят”, які быў прыўрочаны да 50-годдзя прадпрыемства. Экскурсія аставіла шмат уражанняў і эмоцый.

Прочитано 74 раз Последнее изменение Среда, 06 Ноябрь 2019 12:06

Медиа

Галерея изображений