Пятница, 05 Июль 2019 16:56

Гадзіна гісторыі “Мая незалежная краіна”

Оцените материал
(3 голосов)

3 ліпеня адзначаецца Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Па волі беларускага народа гэтае свята адзначаецца ў дзень вызвалення Беларусі ад нямецка- фашыстскіх захопнікаў, што надае асаблівае значэнне адной з галоўных падзей у ншай гісторыі. 4 ліпеня ў Хорастаўскай сельскай экалагічнай бібліятэцы прайшла гадзіна гісторыі “Мая незалежная краіна”. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар расказала аб вызваленні Салігорскага раёна ад акупантаў, аб падзеях, якія адбыліся ў вёсках Хорастаўскага сельскага Савета ў лютым 1943 года. Дзеці пазнаёміліся з кніжна – ілюстрацыйнай выставай “Свет Великой Победы». Затым бібліятэкар прапанавала паўдзельнічаць у віктарыне “Мая Беларусь”. Удзельнікі адказвалі на пытанні аб дзяржаўных сімвалах нашай краіны, яе прыродзе, культуры, аб знакамітых людзях.

Прочитано 409 раз