Понедельник, 15 Апрель 2019 11:58

Інтэрактыўная патрыятычная акцыя «Запалі зoрку памяці».

Оцените материал
(3 голосов)

zorka3

У 2019 годзе Беларусь адзначае 75-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта асаблівая дата для жыхароў нашага краю, «жывая» гісторыя, багатая баявымі і працоўнымі подзвігамі служэння Радзіме. У бібліятэках Салігорскага раёна ў рамках сацыякультурнага праекта «Храним подвиг. Гордимся Победой» праходзіць інтэрактыўная патрыятычная акцыя «Запалі зорку памяці».
Мэта акцыі – выявіць сувязь пакаленняў, успомніць імёны жыхароў Салігоршчыны, якія прынялі ўдзел у ваенных падзеях, расказаць пра лёс нашых землякоў.
У кожнай бібліятэцы ёсць гісторыка-дакументальная кніга «Памяць. Салігорскі раён». Гэта гістарычны дакумент, прысвечаны нашай малой радзіме. Значную частку хронікі складаюць спісы воінаў-землякоў, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, мірных жыхароў – ахвяр фашысцкага тэрору, воінаў Чырвонай арміі, загінуўшых пры вызваленні раёна.
Усім удзельнікам акцыі прапануем знайсці ў кнізе звесткі аб сваіх родных і блізкіх, якія сталі ўдзельнікамі вайны, упісаць іх імёны ў сімвалічную зорку памяці, якую размесцяць на карце Салігорскага раёна.
Калі ў вас ёсць магчымасць, пакіньце ў бібліятэцы звесткі аб земляках, удзельніках Вялікай Айчыннай вайны.

Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у акцыі.
Чакаем Вас па адрасе: вул.Каржа, 4 (раённая цэнтральная бібліятэка), абанемент, 2 паверх.
Акцыя працягнецца з 3 красавіка па 3 ліпеня 2019 года.

 

Прочитано 33 раз
Другие материалы в этой категории: Диалоговая площадка «Живая память поколений» »