Пятница, 12 Апрель 2019 14:58

Цыкл мерапрыемстваў "Чытанкі з Пеўнікам"

Оцените материал
(0 голосов)

Супрацоўнікі Краснаслабодскай гарпасялковай экалагічнай бібліятэкі распрацавалі цыкл мерапрыемстваў "Чытанкі з Пеўнікам" для выхаванцаў ДУА "Краснаслабодскі яслі-сад №1".
11 красавіка яны завіталі ў малодшую групу дзіцячага садка і правялі гучныя "Чытанкі з Пеўнікам". Бібліятэкар С.В. Гапановіч цікава расказала дзецям пра бібліятэку і пазнаёміла іх з яшчэ адным госцем - Пеўнікам, які жыве ў бібліятэцы. Дзеткам вельмі спадабалася чытанне забаўлянкі "Кукарэку, певунок". Падчас чытання дзеткі кукарэкалі, як пеўнік, гагаталі, як гусі, кракалі, як качкі. Пасля яны частавалі Пеўніка зярняткамі, падставіўшы свае далонькі.

Прочитано 29 раз