Материалы

Анлайн-чэлендж «Моўная старонка роднага краю»

mova

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
З гэтай нагоды мы запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у анлайн-чэленджы да Міжнароднага дня роднай мовы «Моўная старонка роднага краю».
З 15 по 21 лютага далучайцеся да нас у сацыяльных сетках («ВКонтакте» БиблиоСолигорск, «Одноклассники» КнигосфераСолигорска, «Facebook» БиблиоСолигорск, «Инстаграм» biblioteka_soligorsk). Дасылайце нам вашы відэа і фотаздымкі, замалеўкі на якіх вы расказваеце пра словы, выразы, прыказкі, прымаўкі, прыпеўкі і іншыя асаблівасці, якія ўжываюць толькі ў вашай мясцовасці. Расчыніце для ўсіх свет вашай роднай мовы!
Умовы ўдзелу:
 да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя;
 удзельніку неабходна стварыць і даслаць у нашыя суполкі ў сацыяльных сетках сваю работу, якая адпавядае абранай тэматыцы пад хэштэгам:
#МоваСалігоршчыны
#Дзеньроднаймовыўбібліятэцы
#Роднаямовазбібліятэкай.
Матэрыял можна даслаць на электронны адрас Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. (аддзел бібліятэчнага маркетынгу). Пазначыць сваё імя і прозвішча, узрост, горад пражывання, месца вучобы/працы, кантактны нумар тэлефона;
Тэрміны правядзення фотаконкурсу – 15-21 лютага 2021 года;
Вашы працы будуць апублікаваныя на сайце http://libsoligorsk.by, а таксама ў сацыяльных сетках. Кожны ўдзельнік можа прадставіць неабмежаваную колькасць работ.


Удзельнікі:

1. Юлія Саенка

2. Аляксей Новік

3. Наталля Новік

4. Паддубіцкая Валянціна Міхайлаўна

5. Крывашлыкава Ірына Уладзіміраўна

6. Хорастаўская сельская экалагічная бібліятэка

7. Чорная Ніна Уладзіміраўна

8. Краснаслабодская гарпасялковая экалагічная бібліятэка

9. Крэйда Галіна Мікалаеўна

10. Кісялёва Ніколь

11. Усовіч Наталля Уладзіміраўна

 

223710, ул. Коржа,4
г. Солигорск, Минская область,  Республика Беларусь
тел.: (80174) 231642, 231371
факс: (80174) 234165, 231490
E-mail: sol_bib_adm@tut.by, sol_obm@tut.by